Прапануем вашай увазе апісанне лагістыкі Мінск-Коўна.
Парадак кампенсацыі выдаткаў за транспарт / The order of reimbursement of travel expenses
Шаноўныя Калегі!
Просім звярнуць Вашую ўвагу на парадак кампенсацыі выдаткаў за транспарт.
Рэгістрацыйны ўнёсак
Інфармацыя пра рэгістрацыйны ўнёсак на ІІІ Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі
Папярэдняя праграма ІІІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, 11-13 кастрычніка 2013 г., Коўна (Літва)
Па выніках адбору ў Кангрэсе прыме ўдзел каля 400 чалавек. Падрабязная праграма з тэмамі выступаў будзе даступаная на пачатку верасня, а зараз прапануем вашай увазе кароткую праграму працы Кангрэса.
Прыём заявак на ўдзел у III Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі скончаны. Рэгістрацыя гасцей на III Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі працягваецца (да 20 жніўня і 10 кастрычніка 2013 г.)
На Кангрэс зарэгістравалася больш за 500 удзельнікаў і гасцей з Беларусі, СНД, краінаў Еўропы ды іншых краін. Рэгістрацыя гасцей на III Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі працягваецца. Госці, якім патрабуецца віза, могуць рэгістравацца да 20 жніўня. Тыя, хто не маюць патрэбы ў візавай падтрымцы, могуць зарэгістравацца на Кангрэс у якасці гасцей да 20 верасня 2013 года.
Сканчаецца прыём заявак на ўдзел у III Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі. Завяршэнне падачы — 16 чэрвеня 2013 г.
На дадзены момант пададзена каля 450 электронных заявак, з якіх 400 – заяўкі удзельнікаў і больш за 40 – ад гасцей і журналістаў.
вынікі прыёма заявакДаследчыя накірункі III Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Вызначаныя даследчыя накірункі (тэмы), па якіх можна будзе падаць заяўку на ўдзел у III Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца 11 – 13 кастрычніка 2013 года ў Коўна (Літва).
Еўрабеларусь: “Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі: інтрыга да апошняга”
Імёны лаўрэатаў прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі да апошняга моманту перад уручэннем застануцца таямніцай нават для арганізацыйнага камітэту. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў Аляксей Ластоўскі.
Шорт-ліст прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Стаў вядомы шорт-ліст прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Прэмія была аб’яўлена ў трох намінацыях: сацыяльныя навукі (палітычныя навукі, сацыялогія), гуманітарныя навукі (філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства), гісторыя.