Аргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў V Кангрэсе, які адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года ў г. Коўна (Літва).
Дэдлайн падачы заявак — 18 мая 2015 года.
Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай беларускай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якога прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса ‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і другіх краін.
Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету.
Прыняць удзел у Кангрэса можна ў якасці выступоўцы (для гэтага трэба прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў) ці госця без даклада. Можна таксама падаць заяўку на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. Арганізацыйны камітэт вітае ўдзел у Кангрэсе журналістаў і прадстаўнікоў СМІ.
Для рэгістрацыі на V Кангрэс прайдзіце па спасылцы.
Ніжэй прапануем вашай увазе спіс тэматычных блокаў
- Міжнародныя адносіны і знешняя палітыка
- Палітычныя інстытуты. Эканамічная палітыка
- Навука і адукацыя
- Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
- Кніжная культура Беларусі: гісторыя і тэорыя
- Гісторыя Беларусі ХІХ і ХХ стагоддзяў
- Літаратуразнаўства і лінгвістыка
- Філасофскія даследаванні і інтэлектуальная традыцыя Беларусі
- Псіхалогія. Сучасны стан, праблемы і перспектывы псіхалогіі развіцця ў Беларусі
- Гісторыя царквы
- Сучасная беларуская культура
- Антрапалогія, этнаграфія і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны
- Гендэрныя “правілы”: дыскурсы, палітыкі і практыкі
- Юрыспрудэнцыя і правы чалавека
З падрабязным спісам тэматычных блокаў і панэляў і іх апісанняў можна азнаёміцца тут.
Спампаваць абвестку: ICBS_Call-for-papers-2015_blr.pdf