Нагадваем вам, што 15 сакавіка 2015 г. скончваецца прыём заявак на стварэнне секцый (панэляў) у межах V-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна (Літва).
Збор намінацый для Прэміі Кангрэса за найлепшую публікацыю (падача да 15.04.2015)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра збор намінацый для Прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, якія былі надрукаваныя ў 2013-2014 гадах.
V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (2-4 кастрычніка 2015 года, Коўна, Літва): збор заявак на секцыі да 15 сакавіка 2015 г.

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый (панэляў) у межах V-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна (Літва).
Пяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года

Абвешчаныя даты правядзення Пятага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Найбуйнейшая беларуская акадэмічная падзея адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года. Традыцыйна на Кангрэс збяруцца каля 400 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама адбудзецца наданне чарговай Прэміі за найлепшую навуковую публікацыю ў 2013-2014 гадах.
Працоўныя матэрыялы Чацвёртага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (да 1.03.2015)

Для аптымізацыі працу над вялікай колькасцю матэрыялаў, якія паступаюць па вынікам Кангрэса, а таксама для павышэння бачнасці і ўплыву публікацый Арганізацыйным камітэтам Кангрэса была ўтворана сетка спецыялізаваных выданняў па розным галінам сацыяльных і гуманітарных дысцыплін. Такім чынам, перавага будзе аддавацца паўнавартасным артыкулам.
Вынікі апытання ўдзельнікаў Кангрэса

Вялікій дзякуй усім, хто даслаў свае меркаванні і заўвагі. Мы атрымалі 162 адказы на нашу анкету. Вашы адказы дапамогуць нам зрабіць наступны кангрэс яшчэ больш плённым.
Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі: некаторыя падсумаванні

У гэтым годзе кангрэс наведалі 422 чалавекі, сярод якіх — навукоўцы, эксперты, журналісты, грамадскія і культурныя дзеячы з 23 краін.
Вынікі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў 2014 годзе

4 кастрычніка 2014 г. у Коўна (Літва) былі абвешчаны пераможцы Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую навуковую публікацыю ў 202-2013 гг.