2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна (Літва) адбыўся Пяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Прапаноўваем вашай увазе некаторыя лічбы па яго выніках.
Агульная колькасць удзельнікаў 2015 года: 496 чалавек (у 2014 годзе — 420). Колькасць вызначана па спісах рэгістрацыі і іншых дакументальных матэрыялах.
Удзельнікі з дакладамі — 399, медыя — 23, госці — 56, валанцёры — 11.
З тых, хто рабіў даклад (399):
- Беларусь (61,4%), замежжа (38,6%).
- Месца працы: Беларускія універсітэты (34,8%), замежныя універсітэты (32,1%), недзяржаўныя арганізацыі (13,5%), музеі, бібліятэкі (9,27%), ЕГУ (1,5%)
- Навуковая ступень: доктар, доктар хабілітаваны (11,53%), кандыдаты, PhD (41,4%), аспіранты (2,8%), магістры (35,6%)
- Пол. Мужчыны (54%), жанчыны (46%)
- З удзельнікаў з Беларусі (245 чалавек): Мінск (76,7%), Гародня (6,9%), Полацк (4,9%), Магілёў (2,45%), Гомель (2,04%), Віцебск (1,63%), Берасце (1,63%), іншыя населеныя пункты (3,6%).
- Удзельнікі замежжа (154 чалавек). Усяго 18 краін. Польшча (35%), Украіна (20%), Расія (15%), Літва (10%), ЗША (3%), Германія (2,5%). Іншыя краіны 1-3 удзельнік.