• Інстытут «Палітычная сфера»
  • Часопіс «Палітычная сфера»
  • Belarusian Political Science Review
  • Міжнародная PhD праграма
  • Канферэнцыі
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
  • Email
  • Facebook
  • Feedburner
  • YouTube
  • RSS
  • Беларуская
  • English
  • Галоўная
  • Пра Кангрэс
  • Арганізатары
  • Кангрэс у СМІ
  • Працоўныя матэрыялы
  • Прэмія Кангрэса
  • Кантакты
Search the site...
Главная » naviny » Прыём заявак на ўдзел у Кангрэсе да 15 ліпеня 2011 г.
  • Кангрэс — 2019
    • Праграма
    • Абвесткі
    • Партнёры
  • Кангрэс — 2017
    • Абвесткі
  • Кангрэс — 2016
    • Праграма
    • Абвесткі
    • Партнёры
    • Прэмія Кангрэса
    • Фота
    • Збор працоўных матэрыялаў па выніках VI Кангрэса
  • Кангрэс 2011 — 2015
    • Кангрэс — 2015
      • Праграма
      • Абвесткі
      • СМІ пра V Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 5, 2016 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2014
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра IV Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 4, 2015 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2013
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра ІІІ Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 3, 2014 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2012
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра ІІ Кангрэс
      • Фота
      • Відэа
      • Том 2, 2013 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2011
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра І Кангрэс
      • Фота
      • Том 1, 2012. Працоўныя матэрыялы Кангрэса

Арганiзатары



Партнёры







Пры падтрымцы









Прыём заявак на ўдзел у Кангрэсе да 15 ліпеня 2011 г.

0

English>>>

Паважанае спадарства!

Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацыяў, пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута «Палітычная сфера» (Беларусь) аб’яўляе пра збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня 2011 года (Коўна, Літва).

У мерапрыемстве плануецца ўдзел больш за сто навукоўцаў і даследчыкаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел спецыялістаў у галінах сацыялогіі, паліталогіі, гісторыі і гісторыі ідэяў. Акрамя гэтага ў межах Кангрэсу плануецца абмеркаванне праблемаў рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя дыскусіяў па іншых актуальных тэмах.

Мяркуемыя назвы секцый:

1. Беларусь і сістэма рэгіянальнага супрацоўніцтва;

2. «Беларуская мадэль», 1991-2011 – падсумаванне двух дзесяцігоддзяў;

3. Савецкае мінулае ў рэгіянальнай перспектыве: (дэ-)(неа-)(пост)саветызацыя;

4. Вялікае княства Літоўскае – факт і ідэя;

5. Нацыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць;

6. Беларускае грамадства і культура – стратэгіі ва ўмовах глабалізацыі.

 

Папярэднія тэмы для публічных дыскусій:

1. Беларусь і Усходняе партнёрства;

2. Выбары ў Беларусі, 2008-2010: наступствы і перспектывы;

3. Беларуска-літоўскія стасункі – стан, перспектывы, перашкоды.

 

Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю мерапрыемства, арганізатараў і партнёраў можна знайсці на вэб-сайце Кангрэса: www.icbs.lt.

Ад імя Кансорцыуму, запрашаем усіх зацікаўленых даследчыкаў, экспертаў і спецыялістаў у пазначаных галінах прыняць удзел у працы Кангрэсу.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне, а таксама забяспечваюць візавую падтрымку. Плануецца, што ўдзельнікам з Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны будуць кампенсаваны транспартныя выдаткі.

Асноўнымі працоўнымі мовамі Кангрэса з’яўляюцца: беларуская, англійская і літоўская (на гэтыя мовы будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад пленарных і сумесных пасяджэнняў). Дадатковай мовай камунікацыі з’яўляецца руская і польская. Дакладчыкі могуць прадстаўляць тэзісы і рабіць даклады на беларускай, англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах.

 

Дакладчыкі Кангрэса будуць мець магчымасць надрукаваць матэрыялы ў выглядзе тэзісаў, паведамленняў альбо асобных артыкулаў.

Для ўдзелу ў Кангрэсе неабходна даслаць:

1) CV на беларускай, ангельскай, літоўскай ці іншай працоўнай мове;

2) Тэзісы выступу – да 400 словаў, на любой працоўнай мове.

Таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.

Калі ласка, дасылайце Вашыя заяўкі на адрас: [email protected].

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 ліпеня 2011 года.

call for papers
(c) 2019 Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
  • ru
  • en

Многоязычный WordPress с WPML