Аргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў IV Кангрэсе, які адбудзецца 3-5 кастрычніка 2014 года ў Коўна (Літва).
Дэдлайн падачы — 2 чэрвеня 2014 года.
Спасылка на запаўненне анкеты рэгістрацыі: http://icbs.palityka.org/4th-international-congress-of-belarusian-studies.htm
Ніжэй прапануем вашай увазе спіс тэматычных блокаў і панэляў:
Эканоміка
Праблемы інавацыйнага развіцця беларускай прамысловасці
У межах панелі плануецца абмеркаваць праблемы інавацыйнага развіцця беларускай прамысловасці. Разгледзець крыніцы, напрамкі інавацый. Выявіць асаблівасці прамысловых інавацый.
Праблемы трансфармацыі і мадэрнізацыі эканомікі Беларусі
Каардынатар: Сяргей Лукін ([email protected]). Тэарэтычныя аспекты трансфармацыі эканомікі Беларусі. Сучасная эканоміка Беларусі: выклікі і пагрозы. Праблема эканамічнай бяспекі і жыццездольнасці беларускай эканомікі. Беларусь і інтэграцыйныя группоўкі: плюсы і мінусы інтэграцыі з ЕС і Еўразійскім саюзам.
Эканоміка беларускіх рэгіёнаў
Каардынатар: Аляксандр Чубрык. За апошнія гады цікавасць даследчыкаў да развіцця рэгіёнаў Беларусі істотна падвысілася. Некалькі міжнародных арганізацый распачалі адмысловыя праекты рэгіянальнай і мясцовай тэматыкі, даследчыцкімі арганізацыямі былі зладжаныя і апублікаваныя даследаванні, прысвечаныя сацыяльна-эканамічным адметнасцям рэгіёнаў краіны, праблемы і перспектывы рэгіянальнага развіцця разглядаліся на шэрагу мерапрыемстваў. Супольная панэль Кангрэса даследчыкаў Беларусі і Кастрычніцкага эканамічнага форума, прысвечаная сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёнаў Беларусі, дазволіць ня толькі пашырыць камунікацыю паміж даследчыкамі рэгіянальнай тэматыкі, але і ўгрунтаваць далейшыя прапановы для эканамічных уладаў краіны на выніках даследаванняў.
Палітычныя інстытуты, нацыянальная ідэнтычнасць
Мясцовыя інстытуты і палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: вынікі (не)дэмакратычных пераўтварэнняў
Каардынатар: Інстытут «Палітычная сфера». Ад часу распаду сацыялістычнага блоку краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы прайшлі дастаткова доўгі шлях у рэфармаванні палітычнай сістэмы, і, ў прыватнасці, інстытуту мясцовага самакіравання і дачыненняў цэнтральных уладаў і мясцовых супольнасцяў. Адны з іх (Польшча, Чэхія, Літва) ажыццявілі глыбокія рэформы і заканадаўча замацавалі прыныцып дэцэнтралізацыі ўлады, субсідыярнасці і аўтаноміі мясцовых супольнасцяў. Аднак у выніку стала зразумела, што чаканні эфектаў гэтых рэформаў былі занадта высокімі: мясцовыя супольнасці апынуліся эканамічнай і кіраўніча няздольныя забяспечваць сваё развіццё, а грамадзяне паказвалі нізкі ўзровень удзелу ў мясцовых справах.
З іншага боку, большасць былых савецкіх рэспублік паспрабавалі замацаваць падобныя нормы толькі часткова, а надалей, цягам кансалідацыяй аўтарытарных (Беларусь, Расея, Казахстан) ці гібрыдных (Україна, Грузія) рэжымаў, адмовіліся ад далейшых рэформаў. Прычым сённяшні стан мясцовых інстытутаў улады у кожнай краіне мае свае ўнікальныя траекторыі. Ва Ўкраіне, у выніку гульняў эліт і сталых канфліктаў паміж цэнтральнымі інстытутамі ўлады адбываецца замаруджванне рэформаў, а выканаўчыя інстытуты цэнтральнага ўраду спаборнічаюць з мясцовым самакіраваннем, не маючы выразнага падзелу паўнамоцтваў. Расея, пачаўшы рэформу мясцовага самакіравання у 1990-я, пачала згортваць яе з прыходам да ўлады Пуціна, які аднавіў вертыкаль выканаўчай улады ў рэгіёнах. Яшчэ раней за яго — з 1995 года — гэта зрабіў Аляксандр Лукашэнка ў Беларусі, дзе мясцовае самакіраванне мае найменшую аўтаномію сярод згаданых краінаў.
Сёння, гэтыя працэсы вызначаюць палітычную і сацыяльна-эканамічную дынаміку на мясцовым узроўні ў рэгіёне і прадстаўляюць шырокае поле для вывучэння. Такім чынам, панэль прапануе наступныя праблемныя блокі для разгляду:
- Мясцовая палітыка ў дэмакратычных і аўтарытарных рэжымах
- Фармаванне і эвалюцыя рэгіянальных эліт
- Рэформа інстытутаў мясцовага (сама)кіравання: палітычны і эканамічны аспект
- Адаптацыя еўрапейскіх стандартаў мясцовага самакіравання і local governance
Палітычная апазіцыя ў краінах былога Савецкага Саюза
Каардынатар: Ян Пракапюк ([email protected]). Агляд стану даследаванняў па палітычнай апазіцыі і яе палітычнага кіраўніцтва ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ўвага будзе засяроджана на аналізе падабенства і адрозненні паміж апазіцыяй у розных краінах рэгіёну; задачах і функцыях апазіцыі ў аўтарытарных рэжымаў. Вызначэнне боку ў канфлікце, а таксама пытанні аб барацьбе, а таксама прычынах і крыніцах ўзнікнення апазіцыі ў якасці ініцыятывы, як выраз масавага мерапрыемства, спантаннаго і мэтанакіраваннаго.
Нацыянальная ідэнтычнасць у палітыцы краінаў былой Рэчы Паспалітай
1. In the last decades of the Polish-Lithuanian Commonwealth, especially after the first partition, the strong tendencies indicating the need for national uniformity appeared in the political thought, being supported, among others, by King Stanisław August Poniatowski and one of the main representatives of the Polish Enlightenment, Hugo Kołłątaj. These tendencies are reflected in the text of the Constitution of May 3, 1791. Though the literature emphasizes the importance of the subsequent Reciprocal Guarantee of Two Nations of October 20, 1791, the disclosed tendencies to unify the state were not isolated and random. They occurred again in the period of the November Uprising, during a discussion on joining the so-called Taken Lands to the Kingdom of Poland (Congress Poland). Among others, the liberal faction of “kaliszanie”, which was under the influence of French political thought and the French model of administration, opted for unification and centralizatio n of the state. Moreover, these tendencies strengthened after 1863. Professor Andrzej Walicki (mainly in the book The Enlightenment and the Birth of Modern Nationhood, University of Notre Dame Press 1994) rightly points out that the concept of Polish political nation, which appears in the writings of, among others, Hugo Kołłątaj, Tadeusz Kosciuszko and Joachim Lelewel, was “open”, i.e. very tolerant to ethnically non-Polish parts of society. However, the implementation of this concept, impossible due to the collapse of the Polish uprisings, ultimately would mean not only political, but also cultural and linguistic unification of society. Anyway, in later years (especially in the late nineteenth and the early twentieth centuries) this concept was pushed into the background by the ethnic, nationalistic idea of the nation.
2. In the nineteenth-century Russian political thought there were also concepts of unification, postulating the joining of the Slavic peoples in the frame of a single state. These concepts, referring to the Slavophilism, and later to the Pan-Slavism, were used by the tsarist government and often led to justification of the cultural (and political) hegemony of the Russian nation over the other Slav “peoples”. They led also to the denial of the tradition of the Grand Duchy of Lithuania, and thus to the marginalization of the Belarusian cultural identity.
The panel would allow to confront the unification tendencies leading to the weakening of the Belarusian identity. These tendencies had different cultural content, but equally forced to make a political choice that had to weaken local or separate ethnic identities (including Belarusian), impeding their development towards political identity. The panel would enable also to show and analyze these concepts and ideas in the Polish, Lithuanian and Russian political thought, which – contrary to the above-mentioned tendencies – gave space for the development of Belarusian identity.
Міжнародныя адносіны і знешняя палітыка
“Новыя звышдзяржавы” i Цэнтральна-Усходняя Еўропа: нерэалізаваныя магчымасці ці пераацэненыя перспектывы?
Каардынатар: Інстытут «Палітычная сфера». Рост эканамічнага і палітычнага значэння такіх “новых звышдзяржаў”, як Кітая і Індыі, значна мяняе раскладку сіл на міжнароднай арэне. На дадзены момант Кітай з’яўляецца другой эканомікай свету, а Індыя займае 10-ю пазіцыю, і абсалютная большасць экспертаў пагаджаюцца, што эканамічнае і палітычнае значэнне гэты краін будзе павышацца. Пры гэтым, ўзгаданыя дзяржавы вельмі розныя па свайму ўладкаванню. Кітай – аўтарытарная краіна, якая актыўна пашырае сваю палітычную прысутнасць ў свеце. Індыя – ўстойлівая дэмакратыя, больш засяроджаная на вырашэнні ўласных сацыяльных і эканамічных праблем.
Узвышэнне “новых звышдзяржаў” аказвае свой уплыў і на Цэнтральна-Усходнюю Еўропу – за апошнія пяць год назіраецца значнае павелічэнне эканамічнай і палітычнай прысутнасці Кітая і Індыі ў рэгіёне, што патрабуе свайго асэнсавання (у дадзеным выпадку пад ЦУЕ мы маем на ўвазе тры балтыйскія краіны, чатыры краіны Вышэградскай групы, і тры еўрапейскія краіны, уключаныя ў ініцыятыву “Усходняе партнёрства”: Беларусь, Малдова, Украіна).
Асноўная ідэя панэлі: разгледзець актуальны стан і перспектывы развіцця палітычных і эканамічных стасункаў паміж краінамі ЦУЕ, Кітаем і Індыяй.
Плануецца разгледзець наступныя пытанні:
— Пазіцыянаванне ЦУЕ у знешняй палітыцы Кітая і Індыі.
— Колькасны аналіз развіцця стасункаў краін ЦУЕ з Кітаем і Індыяй, індыйскі і кітайскі вектар знешняй палітыкі краін рэгіёна.
— Стасункі з Кітаем і Індыяй у кантэксце інтэграцыйных працэсаў у ЕС і на постсавецкай прасторы.
— Буйныя інвестыцыйныя праекты Кітая ў рэгіёне (у прыватнасці, індустрыяльны парк у Беларусі), асаблівасці інвестыцыйнай стратэгіі гэтай краіны ў ЦУЕ.
— Развіццё культурных кантактаў і ўплываў Кітая і Індыі ў ЦВЕ.
Узброеныя канфлікты на постсавецкай прасторы ў 1990-2014 гадах (Крым, Абхазія, Нагорны Карабах і г.д.)
Сярэдняя Еўропа ў палітыцы вялікіх дзяржаў
Каардынатар: Аляксандр Пяганаў ([email protected]). Сярэдняя ці Цэнтральная Эўропа можа быць апісана як асаблівы рэгіен і адначасова геаграфічны і камунікацыйны цэнтр Эўропы. Гэтыя тэрыторыі, нібыта, маюць шмат агульных гістарычных, культурных, эканамічных і інш. узаемасувязей. Па іншаму прапанаваў ахарактэразаваць гэты абшар сучасны вугорскі пісьменнік Лайаш Грэндэль. Ён іранічна заўважыў, что Сярэдняя Эўропа – гэта сукупнасць малых эўрапейскіх унутрыкантынентальных краін, якія сістэматычна падвярагюцца гвалту і акупацыям замежнымі войскамі. У яго словах безумоўна ёсць рацыя, бо на працягу апошняга стагоддзя краіны паміж Нямечыннай і Расеяй знаходзяцца пад уважлівым наглядам гэтых і іншых вялікіх дзяржаў, якія адводзяць абшарам Сярэдняй Эўропы важнае значэнне ў барацьбе за ўласныя нацыянальныя (ці імперскія) інтарэсы. Круглы стол плануецца арганізаваць як пляцоўку для абмеркавання даследаванняў па ролі “сярэднеэўрапейскай карты” ў палітыцы вялікіх джяржаў ў ХХ–ХХІ ст., пачынаючы з планаў нацыянальна-тэрытарыяльных перабудоў імперый Габсбургаў, Раманавых і Гагенцолернаў падчас і пасля Першай сусветнай вайны і сканчваючы сучаснымі геапалітычнымі рэаліямі і рэгіянальнымі канфліктамі.
Беларуская знешняя палітыка
Дзяржава, грамадзянская супольнасць, навука, адукацыя
Стан, магчымасці і перcпектывы навукі, адукацыі і акадэмічнай супольнасці ў Беларусі
В рамках секции предполагается рассмотреть круг взаимосвязанных и взаимопересекающихся вопросов и проблем модернизации системы образования, научной сферы и экономики. Грядущий 2015г. может стать для Беларуси поворотным: предполагается вступление в Болонский процесс, Беларусь приступит к реализации существенного реформирования научной сферы согласно «Программе совершенствования научной сферы» (2014г.), завершится 5-летняя «Государственная программа иновационного развития» и начнётся новый этап инновацио нной научной и экономической политики. Все эти обстоятельства обязывают к серьёзному, всестороннему и объективному рассмотрению плюсов и минусов сложившейся модели взаимодействия трёх ключевых для новой (инновациннной) модели общества сфер — образования, науки и экономики — а также осмыслить перспективы их дальнейшего развития. Секция ставит перед собой задачу сделать посильный вклад в диагностику и терапию беларуской инновационной модели в меж- и трансдисциплинарном измерении.
Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка Беларусі
Беларуская грамадзянская супольнасць: стан і перспектывы
Даследаванні, у якіх аб’ектам з’яўляецца грамадзянская супольнасць Беларусі, а таксама тыя, якія праводзяцца арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Агульнай мэтай секцыі з’яўляецца павышенне якасці даследаванняй НДА і распаўсюд вынікаў іх даследаванняў, абмеркаванне.
Беларускае грамадства: мова і трансфармацыя інфармацыйнай прасторы
Лінгвістычныя праекты як сродак кансалідацыі беларускага грамадства
Каардынатар: Алена Рудэнка ([email protected]). Падчас работы секцыi «Лінгвістычныя праекты як сродак кансалідацыі беларускага грамадства» плануецца адказаць на набалелыя пытаннi накшталт «Што робяць лiнгвiсты для кансалiдацыi беларускага грамадства? Як яны папулярызуюць свае дасягненнi для выхавання грамадскасцi на Беларусi? Якiя сучасныя мовазнаўчыя праекты стымулююць нацыянальную годнасць?»
Склад секцыi меркаваўся такiм чынам, каб адказы належалi да розных лiнгвiстычных мадальнасцей: дыдактычнай (паведамленнi Н.Iвашынай i Н.Яўмен), дыяхранiчнай (паведамленнi А.Кожынавай i А.Сурковай, А.Крэчмер), новых тэхналогiй (паведамленнi А.Барковiча i Н.Мячкоўскай).
Сацыяльныя сеткі і мадэрнізацыя Беларусі
Каардынатар: Яраслаў Дворак ([email protected]). Contemporary social networking dimensions in Belarus comprise social networks on the Internet. The main and the most common variable which influences the participation in social networks on the Internet is the Internet access; therefore, the participation is limited and not very common. The main users of the Internet are clustered in Minsk, the capital of Belarus. Similarly to the most former Soviet Union republics, the dwellers of Belarus take part in the Russian-speaking networks. Usually these are the social networks that unite former classmates at school or at the university, as well as cognitive social networks. In 2009, the TOP-20 of the most frequently accessible social networks was announced in Belarus. The methodology of this rating is not announced but these data are valuable in their contents, as it is the first such rating. It was found out that Belarussian Internet users spend the most time in 13 Russian and 7 USA social networks. YouTube, Wikipedia, Blogger, Facebook, Twitter, Flickr, MySpace are among the most popular USA social networks. Following questions will be analyzed at the panel:
1) What is the role of social networks in the modernisation of Belarus?
2) How does social networking can strength the modernisation?
3) What is impact of social networks to better understanding of today Belarus?
Дваццаць гадоў беларускаму дамену .by (1994-2014): гісторыя і сацыяльная эвалюцыя
Каардынатар: Аляксей Крывалап (mailto:[email protected]). Спаўняецца 20 год беларускаму нацыянальнаму дамену .BY
20 годаў — гэта амаль што цэлая генерацыя для якой інтэрнэт быў заўсёды. Таксама з развіццем інтэрнэт техналогій з’явіліся новыя магчымасці для будаўніцтва нацыі, культуры, ідэнтычнасці. Якім чынам мы змяніліся за апошнія 20 годаў і ў чым дапамог і перашкодзіў нам у гэтым інтэрнэт.
Гісторыя
Традыцыі шляхецкага самакіравання ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (да 450-годдзя прыняцця Бельскага прывілея 1 ліпеня 1564 г.)
Прывілей, выдадзены каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам 1 ліпеня 1564 г. на вальным сойме ў Бельску, паклаў пачатак кардынальным рэформам дзяржаўнага ладу Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з прывілеям, у ВКЛ утвараліся павятовыя земскія і гродскія суды, прычым, першыя былі выбарнымі. Уся шляхта дзяржавы de jure ўраўнівалася ў прававым сэнсе, а павет станавіўся цэнтрам адміністрацыйнага, ваеннага, судовага і палітычнага жыцця мясцовай шляхецкай карпарацыі. Рэформы 1564–1566 гг. пашыралі правы шляхты і надавалі дзяржаўнаму ладу ВКЛ рысы саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
На заяўленай секцыі магчыма разгледзець наступныя даследчыцкія праблемы: прававыя асновы і практыка мясцовага судаводства; лакальнае вымярэнне сацыяльна-палітычнага жыцця (соймікі, з’езды і інш.) і знешнепалітычнай дзейнасці; склад (персанальны, сацыяльны, канфесійны, этнічны і інш.), палітычная і прававая культура, узаемасувязі і ўзаемаўплывы, пратэкцыянізм і ступень самастойнасці рэгіянальных эліт; арганізацыя і эвалюцыя структур мясцовага самакіравання, мясцовыя традыцыі і знешнія ўплывы ў іх функцыянаванні; горад як павятов ы цэнтр; агульназемскія прывілеі ВКЛ.
ВКЛ: ад крыніцы да нарацыі (праблемы інтэрпрэтацыі пісьмовай спадчыны)
Каардынатар: Алег Дзярновіч. У цэнтры ўвагі секцыі – база крыніц па гісторыі ВКЛ і іх інтэрпрэтацыя ў гістарыяграфічных нарацыях (ад старажытных да сучасных). Адметнасць секцыі – яе шырокі кампаратывісцкі абсяг: да ўвагі бяруцца крыніцы не толькі айчыннага паходжання, але ўсіх суседніх рэгіёнаў, Усходняй, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Аналіз нарацыі ў дадзеным выпадку прадугледжвае, найперш, асэнсавання інтэлектуальнага феномену, калі адныя і тыя ж крыніцы могуць быць падставаю для розных, а часам і супрацьлеглых, інтэрпрэтацый.
Супрасльская тыпаграфія і гандаль царкоўнымі кнігамі ў Беларусі
Каардынатар: Шандор Фёльдварі ([email protected]). The typography of Suprasľ (now in Poland) was not only a productive institution but a famous centre of the Belarusian culture, too, since the turn of 17/18 cc, when the Basilians moved from Vilnius (then Wilno) to Suprasľ. The first book (a Liturgicon) had begun to be printed in Vilnius in 1692 which were shown on the title page, then its body were made in Suprasľ, 1695, according to the colophon. The monks of Basilian Order established a prolific typography worked for all kinds of Christians of Byzantine Rite (Orthodoxes, Uniates, Old Rite-followers). This printing policy was evidenced by a very complete example of the first Liturgicon, too, which were found by the author in the Rome Catholic Library in Eger, North Hungary. The rich Rome Catholic bishops provided the poor Uniate Greek Catholics of Mukachevo by education of six alumni per year since 1754, although they did not want to accept it with ambiguous relationship between the two eparchies. Thus a lot of service bo oks printed in Church Slavonic got into Eger Library, according to the archival data were studied by the author. While the Liturgicon 1692 95 contained some etchings depicted the Heart of Jesus and other Catholic symbols, the same engravings were for the second edition printed in Unev, 1740 (҂AѰМ), but all these Western symbols were removed. (It is to be illustrated in the paper hence examples of both editions are held in Hungary, too.) All the Slavic peoples, inhabited in the Habsburg Empire, whether the Orthodox Serbs and Uniate Ruthens, purchased service books from Bealrusian and Ukrainian typographies, according to newly made researches by the author in Hungarian Church archives and libraries.
Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак ХХ ст.)
Для даследвання беларускай мінуўшчыны «вялікае» XIX стагоддзе мае выдатнае значэнне. Мінулыя кангрэсы паказалі, што беларускім даследчыкам выразна не хапае пляцоўкі для абмеркавання шматлікіх праблемаў гэтага перыяду, таму падаецца мэтазгодным працягваць працу ў рамках гэтай тэмы і ў 2014 годзе. 2014 год — год значных юбілеяў (стагоддзя з пачатку «Вялікай вайны» 1914-1918 гг., 200-годдзя з дня нараджэння выдатнага дыпламата і японазнаўцы Іосіфа Гашкевіча а таксама іншых), але апрача абмяркавання «юбілейных» датаў хацелася б абмеркаваць розныя праблемы даследвання «імперскага» перыяду ў самых розных метадалагічных ракурсах, міждысцыплінарных перспектывах і нават у рэчышчы больш эксперыментальных метадалогій. Запрашаюцца даследчыкі палітычнай, вайсковай. сацыяльнай і эканамічнай гісторыі, а таксама гісторыі культуры, рэлігіі і мастацтва. Таксама варта звярнуць увагу на падзеі паўстання 1863-1864 гг. і на нацыянальныя рухі на беларускіх і літоўскіх землях.
Насілле ў ХХ стагоддзі: вопыт, наступствы, памяць і спадчына
Каардынатар: Ірына Раманава ([email protected]). ХХ стагоддзе прынесла беспрэтэндэнтнае насілле ў Еўропу: міжнародныя войны, рэвалюцыйнае і нацыянальнае насілле, массавыя рэпрэсіі, міжасабісты і хатні гвалт і г.д. Вызваленчае і рэпрэсіўнае насіллі змешаны і размыты. Мэтанакіраваная палітычная і сацыяльная барацьба змешваюцца з “хуліганізмам” і банальнай чалавечай жорсткасцю… Насілле наклала свой адбітак на ўсе бакі жыцця грамадства першай паловы ХХ ст.
Чакаецца, што ўдзельнікі секцыі абмяркуюць праблемы насілля ў гісторыі Беларусі ў Еўрапейскім контэксце першай паловы ХХ ст., яго наступствы і спадчыну, памяць аб ім, таксама даклады, прысвечаныя праблемам інтэрпрэтацыі і тэарэтызацыі насілля.
Секцыя міждысцыплінарная, аб’ядноўвае гісторыкаў, філосафаў, сацыёлагаў, тэарэтыкаў культуры і палітыкі.
Гісторыя Беларусі ХХ стагоддзя
Памежжа і межы: ад картаграфіі да літаратуры
Каардынатары: Томаш Блашчак, Дарота Міхалюк ([email protected]) Мэтай Панэлі з’яўляецца міждысцыплінарна распрацоўка тэрміну памежжа. Для дасягнення гэтай мэты праглядваецца аналіз гэтага прадмету праз такія тэмы:
1)Гістарычная картаграфія Беларусі.
2)Фармаванне межаў Беларусі: моўных, этнаграфічных, палітычных.
3)Літаратура культурнага памежжа.
Яўрэі ў кантэксце беларускай гісторыі
Каардынатар: Захар Шыбека ([email protected]). Існуюць две крайнасці: 1) замоўчванне яўрэйскай прысутнасці ў гісторыі Беларусі і 2) замоўчванне беларускай прысутнасці ў гісторыі яўрэяў Беларусі. Праглядаюцца апасенні, што ў іх агульнай гісторыі, гісторыі Беларусі, гэтыя народ могуць быць заслоненымі адзін адным. Але любая гісторыя Беларусі не можа быць гісторыяй толькі беларускага народа або толькі яўрэйскага народа. Яўрэі жывуць на беларускіх землях з ХІІІ ст., а ў пачатку ХХ ст. яны складалі 13% усяго насельніцтва краіны. Таму важна знайсці формулу гарманічнага ў пісання беларусаў і яўрэяў у гісторыю Беларусі, меру прысутнасці яўрэяў у гісторыі беларускага народа і меру прысутнасці беларусаў ў гісторыі яўрэяў Беларусі. Без гэтага гісторыя застаецца не поўнай і не аб’ектыўнай. Праца секцыі дазволіць абмеркаваць гэтую праблему і намеціць нейкія шляхі яе вырашэння.
Беларускае замежжа: асэнсаванне інтэлектуальнай спадчыны
Каардынатар: Наталля Гардзіенка ([email protected]). Беларускае замежжа мае некалькі стагоддзяў гісторыі, аднак яго спадчына дасёння ў значнай ступені застаецца выключанай з айчыннай інтэлектуальнай прасторы. Феномен падзеленай нацыі (метрапольная частка і замежная) асабліва актуальны для сучаснай Беларусі, дзе інстытуцыянальнага вывучэньня праблемаў замежжа не існуе, а тэма эміграцыі, асабліва другой паловы ХХ ст., успрымаецца даволі насцярожана. Сёння ёсць патрэба не толькі ацаніць стан даследаванасці інтэлектуальнай спадчыны замежжа, але і пазнаёміць між сабой навукоўцаў, якія вывучаюць і ўводзяць у навукова-культурны дыскурс аб’екты гэтай спадчыны. Правядзенне на Кангрэсе секцыі, прысвечанай беларускаму замежжу, выглядае тым больш актуальным, што сёлета адзначаецца своеасаблівы юбілей — 70 гадоў ад часу ваеннай хвалі беларускай эміграцыі, што стварыла дзеючыя дасёння структуры дыяспары на Захадзе і чый інтэлектуальны ўнёсак у агульнабеларускую культуру застаецца сёння ці не найменш вывучаны.
Беларуская некрапалістыка
Каардынатар: Вольга Сямашка ([email protected]). Падчас працы панэлі будуць прадстаўлены першыя спробы навуковай сістэматызацыі ведаў і прыктычнага вопыту беларускіх некрапалістаў, назапашаных за апошняе дзесяцігоддзе. Плануецца, што даклады закрануць сферы археалогіі, архітэктуры, батанікі, гелогіі, гісторыі, генеалогіі, мастацтва, юрыспрудэнцыі.
Наша панэль адкрыта для дыялогу з літоўскімі калегамі-некрапалістамі і можа адпаведна прыняць фармат круглага стала.
Беларусы ў Польшчы: мінулае, цяперашні час, будучыня
Секция носит междисциплинарный гуманитарный характер. В ее рамках могут быть представлены доклады, содержащие анализ и обобщение истории формирования и развития белорусской общины (диаспоры и компактного коренного населения восточных территорий – Кресов) на разных этапах трансформации польского государства, в его меняющихся границах от XVI века (от Люблинской унии, ознаменовавшей вхождение в состав Первой речи Посполитой широкого пояса белорусских территорий) до нынешних дней.
Наряду с историческими исследованиями, касающимися Средневековья, Нового и Новейшего времени, в том числе положения белорусов в Польше (Второй Речи Посполитой) в 1920–1930-х годах, в период Второй мировой войны, в Польской Народной Республике и в возрожденной (после 1989 года) на демократических началах Третьей речи Посполитой, предполагаются специальные сообщения по более узкой и конкретной проблематике нескольких смежных научных дисциплин, а именно:
– экономики (экономическое положение и особенности хозяйственной деятельности белорусского населения Польши в определенный период),
– социологии (комплексные и частные социологические исследования, проведенные среди белорусского населения),
– политологии (анализ политической ситуации в белорусских регионах Польши, в том числе в периоды обострения межнациональных противоречий, имевших место и в довоенной Польше, и в годы войны, и на всем протяжении второй половины ХХ века; целей и методов деятельности белорусских национальных организаций, движений, парламентских фракций),
– юриспруденции (правовое положение белорусского меньшинства в Польше, анализ законодательных инициатив и актов, определяющих это положение в различные периоды),
– этнологии и культурологии / культурной антропологии (общие параметры и особенности белорусской культуры, белорусской идентичности в Польше),
– филологии, языкознания, искусствоведения (исследования белорусской литературы, периодики, печатного дела; развития белорусского языка; вклада белорусских художников и артистов в различные сферы театрального, музыкального, изобразительного искусства в Польше),
– фольклористики (белорусский фольклор и белорусское народное творчество в Польше),
– музееведения (музеи белорусской культуры, белорусские памятники и экспонаты в экспозиции исторических, краеведческих, художественных музеев Польши),
– педагогики (история и актуальные проблемы белорусского образования в Польше),
– религиоведения (диалог, контакты и конфликты между римско-католической, греко-католической, православной церковью на белорусских территориях, особенности религиозного самосознания белорусов, деятельность различных церковных структур и религиозных объединений).
Целью организованной таким образом секции является всестороннее исследование положения белорусов в Польше, сравнительный анализ этого положения в разных исторических условиях и при разных режимах. Приоритетное значение среди предлагаемых докладов должны иметь оригинальные, впервые публикуемые работы, проведенные на основе полевых исследований, архивных изысканий, непосредственных контактов (записанных интервью) с представителями белорусской диаспоры, профессионального самостоятельного анализа произведений белорусской литературы и искусства, позволяющие в своей совокупности выявить особенности белорусской культуры в Польше, роль различных центров этой культуры (независимо от их местонахождения на современной географической карте в границах соседних государств), в которых сосредоточены памятники белорусского искусства и ощутимы следы активной творческой, предпринимательской, политической деятельности белорусов. Польский государственный опыт (со всеми его темными и светлыми сторонами, недостатками и достижениями) в выработке моделей сотрудничества и примирения между национальным большинством и национальными меньшинствами (в данном случае белорусским меньшинством) в отельных докладах может быть сопоставлен с опытом других государств, в частности, с положением белорусского меньшинства в Литве, Латвии, России и других странах.
Літаратура, лінгвістыка
Герменеўтычны патэнцыял нацыянальных культур і шматмоўнае пісьменства Вялікага Княства Літоўскага
Літаратурная спадчына Вялікага Княства Літоўскага стала грунтам фарміравання своеасаблівага «сімвалічнага капітала» (П.Бурдзьё) нацыянальных культур тых народаў, якія ў розныя часы жылі ў гэтай дзяржаве. Герменеўтычны патэнцыял гэтай культурнай парадыгмы адчуваўся нават пасля знікнення ВКЛ з палітычнай карты Еўропы, у 19 і 20 стагоддзях. Паводле канцэпцый сучасных даследчыкаў (А.Краўцэвіч, А.Бумблаўскас, М.Ніндарф), уяўленне пра культурную прастору ВКЛ захоўваецца на розных узроўнях і да сённяшняга дня. Гэтыя ўзроўні і даследуюцца ў дакладах удзельнікаў панэлі.
Беларуская літаратура: нацыянальная традыцыя і сусветны кантэкст
Каардынатар: Сяргей Кавалёў ([email protected]). Удзельнікі секцыі абмяркуюць развіццё беларускай літаратуры ад ХІ да ХХІ ст. з улікам яе нацыянальнай самабытнасці і ўплываў іншых еўрапейскіх літаратур. У цэнтры ўвагі выступоўцаў будуць наступныя пытанні: у якой ступені беларуская літаратура арыентавалася на антычную спадчыну, ці ўплывы польскай і рускай літаратур спрыялі дынамічнаму развіццю беларускай літаратуры ці страце нацыянальнай самабытнасці, якое значэнне для развіцця сучаснай беларускай літаратуры маюць міжнародныя семінары, сумесныя творчыя праекты, школы перакладчыкаў і інш. Плануецца ўдзел літаратуразнаўцаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшы, Вялікабрытаніі, Германіі.
Літаратура пасля «Бум-Бам-Літа»: творчыя плыні канца ХХ — пачатку ХХІ ст.
Каардынатар: Зміцер Вішнёў ([email protected]). Зыходным пунктам адліку ў культурным жыцці сучаснай Беларусі бярэцца літаратурна-мастацкі рух «Бум-Бам-Літ». Постмадэрнізм, перформанс, сінтэз мастацтваў, правакацыя, прафанацыя, інсінуацыя — гэты набор тэрмінаў не толькі звязаны з рухам, але і азначае значную частку актуальнага культурнага жыцця к. ХХ — пач. ХХІ ст. Аднак менавіта «Бум-Бам-Літ» першы свядома адрэфлексаваў іх, «ўвёў» і папулірызаваў. Асэнсаванню сучасных літаратурных тэндэнцыяў у беларарускім культурным жыцці і прысвечана секцыя.
Беларускі тапанімікон: праблемы ўпарадкавання і стандартызацыі
Каардынатар: Вадзім Шклярык ([email protected]). Прыняты ў 2010 годзе закон «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў» замест чаканага вырашэння абсалютна ўсіх спрэчных пытанняў у галіне беларускай тапанімікі стаўся прычынай чарговых непаразуменняў і крытыкі. Двойчы ініцыяванае ўнясенне паправак ва ўказаны закон, неадназначнае стаўленне грамадскасці да перадачы тапонімаў літарамі лацінскага алфавіта, перманентныя дыскусіі наконт рускамоўных варыянтаў назвы краіны (Беларусь / Белоруссия) — усё гэта вымушае вяртацца да праблем упарадкавання і стандартызац ыі беларускага тапанімікону зноў і зноў. Менавіта таму групай беларускіх вучоных-тапанімістаў прынята рашэнне падаць заяўку на ўдзел у IV Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі і абмеркаваць у межах панэлі надзённыя праблемы беларускай тапанімікі.
Беларуская Біблія: Праблемы і перспектывы навуковага перакладу
Каардынатар: Ірына Дубянецкая. Секцыя працягне працу, распачатую на двох папярэдніх Кангрэсах. Удзельнікі секцыі будуць абмяркоўваць комплексныя тэарэтычныя пытанні сучаснага перакладу Бібліі на беларускую мову (тэкстуальныя крыніцы, навуковыя падыходы, інтэграванасьць у сучасны міжнародны кантэкст біблістычных дасьледваньняў, прыймальнасьць новага перакладу Бібліі для розных беларускіх канфесій ды інш.) і беларускага біблістычнага дыскурсу, неабходнага для паўнацэннага развіцця беларускай гуманітарыі ў сучасным эўрапейскім кантэксце. Акрамя таго, падчас працы секцыі мусяць быць распрацаванымі метадалагічныя падыходы да выпрацоўцы прынцыпаў новага крытычнага навуковага перакладу Бібліі на сучасную беларускую мову, улучна з стварэньнем адэкватнага навуковага апарату для перакладу Бібліі (гэбрайскія і грэцкія інтэрлініарныя пераклады, слоўнікі, аналітычныя лексіконы), распрацоўкай беларускай біблістычнай тэрміналогіі і праблемай засваення і перадачы гэбрайскіх і грэцкіх анамастыкі і тапанімікі. Секцыя працягвае працу, распачатую на Кангрэсе ў 2012 г.
Меркаваныя панэлі:
Панэль 1. Выпрацоўка падыходаў да сучаснага навуковага перакладу Бібліі на беларускую мову.
Панэль 2. Комплексныя праблемы беларускага біблійнага перакладу. Тэкстуальныя, экзэгетычныя, культуралагічныя, рэлігіязнаўчыя і прыкладныя падыходы.
Панэль 3. Тэорыя і практыка беларускага біблійнага перакладу. Лінгвістычны аспект.
Даследаванне рэлігіі
Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць
Каардынатар: Наталля Васілевіч. Народнае ўшанаванне і царкоўнае прызнанне святых — гэта дынамічны працэс, які з’яўляецца не толькі праявай рэлігійнай пабожнасці, аднак і выражэннем пэўнай ідэалогіі і ідэнтычнасці — лакальнай, нацыянальнай, рэгіянальнай і нават палітычнай. Святыя — гэта рэферэнтныя для супольнасці асобы, якія вызначаюць узор жыцця і дзейнасці ў супольнасці, яе каштоўнасці, ідэі, задаюць ацэнку гістарычным падзеям. Міждысцыплінарная секцыя засяродзіцца на метадалогіі агіяграфічных штудыяў; даследаваннях як уласна беларускіх святых — ужо кананізаваных і яшчэ не кананізаваных, так і вобразах святых, якія адыгрываюць ролю важных для беларускай культуры персанажаў, своеасаблівасцяў іх асваення; агіяграфічных тэкстаў як у форме жыційнай літаратуры, так і ў форме літаратуры летапіснай і мастацкай; сувязі шанавання тых ці іншых гістарычных ці міфалагічных персанажаў з пэўнымі ідэямі; канфесійных і рэгіянальных інтэрпрэтацыях асобаў і іх гістарычнай ролі, крыніцаў патэнцыйных канфліктаў; канфесійнай агіяграфічнай палітыцы; ролі святых у фармаванні і падтрыманні супольнасці і яе ідэнтычнасці.
Культура, музейная справа, архітэктура, мастацтва
Сучасная беларуская культура: пошук новай матрыцы ці жыццё пасля нацыі?
Каардынатар: Максім Жбанкоў ([email protected]). Сучасная беларуская культура існуе насуперак клясычным мадэлям адбудовы нацыянальнай сьвядомасьці. Парадаксальная прастора белкульту спалучае разнастайныя сьветапогляды ды сыстэмы каштоўнасьцяў, існуе пад уплывам канфліктных інфармацыйных плыняў з Усходу і Захаду, разбурае традыцыйныя стасункі «высокай» і «нізкай» культур, адначасова жыве на «вайне культур» і спрабуе будаваць постідэялягічную сьвядомасьць па-за межамі дзяржаўнай індустрыі культуры. Зразумець новыя фарматы нацыянальнай сьвядом асьці, паспрабаваць асэнсаваць актуальныя дыялекты айчыннай інтэлектуальнай думкі і поп-культуры, вызначыць месца альтэрнатыўных культурных эліт у жыцьці краіны часоў пераможнай стабільнасьці — вось мэты, якія паспрабуе вырашыць гэтая секцыя.
Праблема стварэння каталогу рэпрэзентатыўных твораў Беларусі ХХ-ХХІ ст.
Каардынатар: Маргарыта Корзун ([email protected]). Панэль «Навукова-даследчы праект «Каталог рэпрэзэнтатыўных твораў Беларусі ХХ-ХХІ ст.» плануецца праводзіць у выглядзе метадалагічнага семінара.
Менеджмент у сучасных культурных праектах
Каардынатар: Маргарыта Корзун ([email protected]). Панэль «Менеджмент у сучасных культурных праектах» разгледзіць сучасныя арт-практыкі, культурныя праекты і падыходы да кіравання імі (уключаючы маркетынг і прамоўшн).
Музейная справа і праблемы інтэпрэтацыі культурнай спадчыны
Каардынатары: Генадзь Сівохін ([email protected]), Яўгенія Краснова, Ігар Жалткоў ([email protected])) Захаванне і прэзентацыя матэрыяльнай і духоўнай спадчыны даволі актуальная праблема для сучаснай Беларусі. Дзейнасць беларускіх музеяў неабходна прыстасаваць да патрэб сучаснага грамадства, што часам сутыкаецца з шэрагам праблем, якія неабходна абмяркоўваць і шукаць новыя шляхі для фарміравання пазітыўнага іміджа музея. Пытанні аховы, аднаўлення і прэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны прыцягваюць шырокае кола навукоўцаў і аматараў культуры і гісторыі Беларусі.
На сённяшні момант беларускія музеі знаходзяцца ў даволі дзіўным стане. З аднаго боку гэта – “планы па выкананню платных паслуг” і памкненне стварыць з іх найболь атрактыўныя забаўляльныя ўстановы нашай краіны, з другога боку – дэкларуецца, што яны павінны заставацца “захавальнікамі” гістарычнай памяці. Дзеля гэтага нават у адзіных кваліфікацыйных даведніках замест музейныхзахавальнікаўуводзяць навуковых супрацоўнікаў музеяў – захавальнікаў. І гэта пры тым, што навуковы складнік работы музеяÑ ž актыўна вымяшчаецца, з 2007 г. разам з адменай “Палажэння аб музеi ў Рэспублiцы Беларусь, заснаваным на дзяржаўнай уласнасцi” яны нават фармальна пазбаўлены статуса навукова-даследчай установы, а асноўныя накірункі дзейнасці музеяў як квазі-навуковых установаў выключна на захаванне культурных артэфактаў.
Такім чынам, вельмі часта музейная работа зводзіцца да захавальніцкай дзейнасці, а ўласна навуковая работа – работа па інтэрпрэтацыі артэфактаў, – застаецца па-за ўвагай. Спробы вядзення навуковай работы ў музеі – музейнай антрапалогіі, – мусяць весці да інтэрпрэтацыі культуры праз асобныя канкрэтныя артэфакты. Аднак сёння мы назіраем чарговую рэінкарнацыі разумення культуры не ў антрапалагічным, а тэатральна-оперным сэнсе. Звядзенне ж тэрміну культура да проста тэатральна-опернага альбо мастацка-галерэйнага эквіваленту высокай культурыў кантэксце музейнай работы не ўяўляецца магчымым.
Вярнуць ці ўвесці навуковы складнік работы ў музейны дыскурс мажліва не толькі праз фармальнае вывучэнне і інтэрпрэтацыю артэфактаў, што падаецца ўжо традыцыйным тропам. Працэдуру інкарпарацыі навуковасці ў музейны дыскурс мажліва зрабіць самымі разнастайнымі сродкамі.Менаваіта абмеркаванне мажлівых шляхоў развіцця музеяў Беларусі як навукова-даследчых устаноў і прысвечана гэтая секцыя.
Сучасная архітэктура Беларусі: праблемы вывучэння і перспектывы развіцця
Каардынатар: Ірына Балуненка ([email protected]) Основная задача секции — рассмотреть проблемы изучения современной архитектуры Беларуси. К данным проблемам относятся: 1) преимущественная ориентация на исторические и прикладные исследования при недостаточной изученности новейших тенденций, 2) изоляция белорусских исследователей архитектуры от мирового научного сообщества, 3) бессистемный и фрагментарный характер попыток применить актуальные методы архитектурного исследования для описания процессов в современой архитектуре Беларуси, 4) затрудненный обмен инф ормацией между исследователями.
Дополнительная цель — обсуждение вопросов, непосредственно связанных с современной белорусской архитектурной практикой. На конгрессе 2013 года доклады о тенденциях в белорусской архитектуре были разбросаны по нескольким секциям, не в полной мере соответствовавшим заявленным темам. Целесообразно объединить подобные доклады в отдельной секции.
Традыцыя і посттрадыцыя ў культурным ландшафце Беларусі
Каардынатар: Уладзімір Лобач ([email protected]). Канцэпцыя секцыі палягае ў асэнсаваньні і аналізе сучаснага стану традыцыйнай беларускай культуры ў кантэксьце эвалюцыйных і трансфармацыйных працэсаў, а таксама характарыстыцы новых (посттрадыцыйных) культурных форм, якія выяўляюцца ў матэрыяльнай і духоўнай сферах, з’яўляюцца вытворнымі ад традыцыйных узораў паводле сваёй стылістыкі і ідэалогіі, але выяўляюць новы, адаптатыўны зьмест ва ўмовах постіндустрыйнага грамадства.
Дуды ў паўночна-усходняй Еўропе: гісторыя і ўзаемаўплывы
Каардынатар: Яўген Барышнікаў ([email protected]). Дуды і дударская традыцыя стагодьдзямі зьяўлялася істотнай часткай культурнага ландшафту Еўрапейскага кантыненту. Розныя канструкцыі дудаў у розныя часы і ў розных краінах гучалі і пры дварах і ў сялянскіх корчмах, прыпісваліся і д’яблу і анёлам, удзельнічалі у сакральных рытуалах і акампанавалі побытаваму вясельлю, забараняліся і станавіліся нацыянальнымі інструментамі. Мэта секцыі — разгледзець у гістарычным і сацыяльным кантэксьце шырокім колам даследчыкаў шляхі ўзнікнення, развіцця, заняпаду і адраджэння лакальных дударскіх традыцый, іх узаемадеянне і узаемауплывы на тэрыторыі паўночнай-усходняй Еўропы (ад Нямеччыны да Уралу і ад Скандынавіі да Карпат), ад гістарычных часоў да нашых дзён.
Ахова i аднаўленне архiтэктурнай спадчыны
Каардынатар: Сцяпан Сутрэйка. Мэтай работы секцыі стане фіксацыя асноўных тэндэнцый навуковага, акадэмічнага і грамадскага жыцця ў сферы аховы і аднаўлення архітэктурнай спадчыны Беларусі Цэнтральна-Еўрапейскага рэгіёну. Вітаюцца перадусім даклады, прысвечаныя практыкам і тэорыі аховы архітэктурнай спадчыны (чалавек і супольнасці як актары аховы; ролі спадчыны ў гарадскім ландшафце; культурны ландшафт як матрыца ўспрыняцця і кансервацыі гістарычных каштоўнасцяў; працэсы выпрацоўкі нацыянальных палітык аховы і аднаўлення архітэктурный спадчыны, новыя лакальныя і міжнародныя метадычныя распрацоўкі праблем захавання гістарычных гарадоў і асобных помнікаў).
Гендэрныя даследаванні
Гендэрныя «правілы»: дыскурсы, палітыкі і практыкі
Каардынатар: Таццяна Шчурко ([email protected]).
Центральные вопрос для размышлений — какая гендерная идеология скрывается за современными государственными реформами, и какая гендерная система существует в современной Беларуси.
Общеизвестно, что отношения в обществе регламентируются определенными правилами — формальными и/или не формальными, — которые создаются и воспроизводятся через определенные предписания: что считать социально желательной и приемлемой нормой, а что нет. Исследования «нормативности» предоставляют возможность выяснить причины и условия живучести гендерных стереотипов и существующих в обществе гендерных ролей, культурных и традиционных особенностей, концепции равенства, что в свою очередь, позволяет выявить барьеры на пути достижения гендерного равенства.
Целью данной панели является создание дискуссионной платформы для выявления/ анализа политических и риторических стратегий, определяющих цели и задачи беларуской современной (социальной, семейной, демографической) политики и конкретные меры, предпринимаемые государством в отношению разных групп граждан по признакам гендерных/ сексуальных идентичностей.
Работа в секции будет организована в виде круглых столов, панельных дискуссий. Предварительные темы:
• Феминизм и гендерные исследования в Беларуси и на постсоветском пространстве
• «Неоконсервативные революции»: проблемы и последствия
• Женское общественно-политическое участие: миф или реальность
• (Не)нормативная сексуальность и проблемы гомофобии
• Трансформации современной семьи: практики повседневности и социальные институты
• Репродуктивные права как пространство для политических манипуляций
• Домашнее насилие
Даследаванне маскуліннасці: міждысцыплінарная акадэмічная вобласць
Каардынатар: Барыс Паўлаў ([email protected]). В последние десятилетия во всем мире все активнее развивается направление междисциплинарных исследований маскулинности. Уже ставшие классическими работы М. Киммела, Р. Коннелла поставили вопрос о множественности моделей мужественности, находящихся между собой в состоянии конкуренции, доминирования и подчинения. Исследователи маскулинности отмечают, что неравенство и иерархия могут быть не только между двумя группами «мужчины» и «женщины», но и в рамках этих групп. В Беларуси, как и в целом на постсовет ском пространстве, появились исследователи, сферой научных изысканий которых стали мужчины в меняющимся мире, а также вопросы деконструкции идеи единой, твердой, универсальной маскулинности. Культурно господствующая, самая престижная в данной среде маскулинность характеризует лишь мужчин, стоящих на вершине гендерной иерархии. Как отмечает Р. Коннелл: «не существует единого образа маскулинности, который обнаруживается всюду. Мы должны говорить не о маскулинности, а о «маскулинностях»… Внутри одной и той же школы, места работы или микрорайона будут разные пути разыгрывания маскулинности, разные способы усвоения того, как стать мужчиной, разные образы Я…». Множественность и текучесть образов маскулинности проявляется не только в истории, но и в жизни каждого конкретного индивидуума, который в разных ситуациях и с разными партнерами «разыгрывает» разную маскулинность. Психологами давно уже замечено, что мальчики и мужчины чаще женщин представляют окружающим заведомо ложные, нереальные образы Я. Концепция социального конструктивизма, а также понятия «гендерного дисплея» и «гендерного перформанса» позволяют лучше описать и теоретически осмыслить разные ипостаси мужского Я, возможные варианты и способы их интеграции/дезинтеграции. Это имеет, помимо культурологического, социологического, психологического, важное психотерапевтическое значение.