• Інстытут «Палітычная сфера»
  • Часопіс «Палітычная сфера»
  • Belarusian Political Science Review
  • Міжнародная PhD праграма
  • Канферэнцыі
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
  • Email
  • Facebook
  • Feedburner
  • YouTube
  • RSS
  • Беларуская
  • English
  • Галоўная
  • Пра Кангрэс
  • Арганізатары
  • Кангрэс у СМІ
  • Працоўныя матэрыялы
  • Прэмія Кангрэса
  • Кантакты
Search the site...
Главная » naviny » 3-5 кастрычніка 2014 года у Коўне адбудзецца Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.
  • Кангрэс — 2019
    • Праграма
    • Абвесткі
    • Партнёры
  • Кангрэс — 2017
    • Абвесткі
  • Кангрэс — 2016
    • Праграма
    • Абвесткі
    • Партнёры
    • Прэмія Кангрэса
    • Фота
    • Збор працоўных матэрыялаў па выніках VI Кангрэса
  • Кангрэс 2011 — 2015
    • Кангрэс — 2015
      • Праграма
      • Абвесткі
      • СМІ пра V Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 5, 2016 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2014
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра IV Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 4, 2015 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2013
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра ІІІ Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 3, 2014 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2012
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра ІІ Кангрэс
      • Фота
      • Відэа
      • Том 2, 2013 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2011
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра І Кангрэс
      • Фота
      • Том 1, 2012. Працоўныя матэрыялы Кангрэса

Арганiзатары



Партнёры







Пры падтрымцы









3-5 кастрычніка 2014 года у Коўне адбудзецца Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.

English>>>

3-5 кастрычніка 2014 года у Коўне адбудзецца найбуйнейшая беларуская акадэмічная падзея – Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.

Больш за 450 навукоўцаў з 20 краін сустрэнуцца ва Універсітэце Вітаўта Вялікага дзеля абмеркавання вынікаў сваёй даследчай працы за год. Традыцыйна ў фокусе ўвагі Кангрэса будзе не толькі Беларусь, але і ўвесь рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Плануецца разгляд шырокай праблематыкі ад эканомікі, палітыкі, міжнародных стасункаў да гісторыі, лінгвістыкі ды праблем культуры.

На пленарным пасяджэнні (3 кастрычніка, 10.00-13.00) вядомыя інтэлектуалы Мікола Рабчук (Украіна) і Ігар Бабакоў (Беларусь) пазначаць асноўныя інтэлектуальныя і грамадскія выклікі, якія стаяць сёння перад краінамі нашага рэгіёну, асабліва ў кантэксце крызісу ва Украіне. Пленар будзе сінхронна перакладацца на ангельскую мову.

У межах секцый вялікая ўвага будзе нададзеная наступствам украінскага крызісу  для Беларусі і рэгіёну (3 кастрычніка 15.00-16.30), палітыцы Кітая ў дачыненні да краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (4 кастрычніка, 15.00-16.30), праблемам мясцовай палітыкі ў ЦУЕ (3 кастрычніка 15.00-19.00) і многім іншым праблемам. Дыскусіі па першых дзвюх тэмах будуць сінхронна перакладацца на рускую і ангельскую.

У межах гуманітарнага блоку плануецца разгляд праблемаў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыі Беларусі ХІХ і ХХ стагоддзя, сучаснай беларускай культуры і літаратуры, гендэрных даследаванняў і г.д.

Праграму Кангрэса можна паглядзець тут: http://icbs.palityka.org/news-by/papiaredniaja-prahrama-iv-kanhresa-2014/

Акрамя гэтага, ў рамках Кангрэса пройдуць прэзентацыі кніг, даследчых і адукацыйных праектаў (4 кастрычніка, 17.00-19.00), а таксама наданне Прэміі Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю ў 2012-2013 гадах па трох намінацыях: гісторыя, сацыяльна-палітычныя навукі, гуманітарныя навукі. Ацэнку працаў, намінаваных на Прэмію, праводзілі больш за 30 экспертаў. Шорт-ліст прэміі, а таксама падрабязная інфармацыя пра яе знаходзіцца тут: http://icbs.palityka.org/premija-kanhresa/short-list/

Кангрэс пачынае працу 3 кастрычніка а 10.00 (пятніца)  і завяршаецца 5 кастрычніка а 14.00 (нядзеля).

Уваход вольны, але пажаданая рэгістрацыя на сайце Кангрэса:

http://icbs.palityka.org/4th-international-congress-of-belarusian-studies.htm

Будзем радыя адказаць на любыя пытанні і ўдакладненні.

Кантакты:

E-mail: [email protected]

Tel. (BEL) + 375 29 673 32 96

Tel. (LT) +370 638 70 911

Fax. + 370 37 20 38 58

Web: http://icbs.palityka.org

Даведка: Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі заснаваны ў 2010 годзе прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці. Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у якой удзельнічаюць усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры, якія даследуюць палітыку, грамадства і культуру Беларусі. Акрамя таго, Кангрэс – гэта выдатная магчымасць дзеля распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, усталёўвання нефармальных сувязяў з прадстаўнікамі экспертнай і акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін.

(c) 2019 Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
  • ru
  • en

Многоязычный WordPress с WPML