Прэмія за лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2015-2016 гадах Прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя студэнцкія працы, заснаваная пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту і Беларускага калегіума. Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Беларускі калегіум абвяшчае конкурс на лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2014/2015 і 2015/2016 па беларускай тэматыцы. Прэмія мае на […]
Прэмія за лепшую студэнцкую працу (правілы і патрабаванні)
Прэмія за лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2015-2016 гадах Прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя студэнцкія працы, заснаваная пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту і Беларускага калегіума. Правілы і патрабаванні Вылучэнне: На конкурс можа быць вылучана: Бакалаўрская праца ці праца (тэкст), абароненая ў беларускай ВНУ ці ЕГУ ў 2014/2015 і 2015/2016 навучальных годах па […]
Заснаванне Прэміі Кангрэса за найлепшую нямецкамоўную манаграфію на беларускую тэматыку
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае пра заснаванне чарговай ганаровай Прэміі за найлепшую манаграфію на беларускую тэматыку – на гэты раз для нямецкамоўных аўтараў. У 2015 годзе надавалася ганаровая прэмія за англамоўную манаграфію (яе атрымала Маргарыта Бальмацэда), у 2016 годзе – за найлепшую польскамоўную манаграфію (узнагароджана Анна Энгелькінг). Падсумаванне вынікаў конкурса сярод нямецкамоўных манаграфій […]
Збор намінацый для Прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі—2017 (да 10.03.2017)
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра чарговы збор намінацый для Прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, якія былі надрукаваныя ў 2015-2016 гадах.
Прэмія Кангрэса. Склад экспертных радаў.
Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі Склад экспертных радаў Гісторыя Юрый Гардзееў, Dr. hab. (доктар габілітаваны), Ягелонскі ўніверсітэт (Польшча) Аляксандр Груша, доктар гістарычных навук, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа (Беларусь) Алег Дзярновіч, кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі (Беларусь) Андрэй Катлярчук, PhD (доктар гісторыі), Універсітэт Садэрторна (Швецыя) Андрэй Кіштымаў, кандыдат гістарычных навук, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы […]
Прэмія Кангрэса. Правілы і патрабаванні.
Вылучэнне: 1.Не існуе ніякіх спецыяльных абмежаванняў для вылучэння тэкста на прэмію. Тэкст можа быць пададзены любой асобай незалежна ад статуса, а таксама самім аўтарам тэкста. 2.Тэксты не могуць быць пададзеныя ананімна. Пры прадстаўленні матэрыялаў асоба, якая іх падае, мусіць пазначыць: а) імя б) прозвішча с) месца працы. Гэтая інфармацыя канфідэнцыяльная і не будзе распаўсюджвацца. Патрабаванні […]
Кангрэс, ПрэміяВызначаны пераможцы Прэміі Кангрэса за лепшую навуковую публікацыю – 2015
8 кастрычніка 2016 года на Шостым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне Прэміі Кангрэса за лепшую навуковую публікацыю ў 2015 годзе.
Заснаванне Прэміі Кангрэса за лепшую публікацыю на польскай мове
На конкурс у 2016 годзе прымаюцца манаграфіі (кнігі) на польскай мове, апублікаваныя ў 2011-2015 гадах, аўтары якіх не маюць беларускага паходжання (грамадзянства) і не звязаныя акадэмічнай кар’ерай з Беларуссю. Намінацыі можна дасылаць да 15 красавіка 2016 года.
Збор намінацый для Прэміі Кангрэса — 2016 (да 15.04.2016)
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра чарговы збор намінацый для Прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, якія былі надрукаваныя ў 2014-2015 гадах.
Абвешчаны шорт-ліст Прэміі Кангрэса па сацыяльна-палітычных навуках
Абвешчаны шорт-ліст чарговай Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую навуковую публікацыю па сацыяльна-палітычных навуках. Вызначэнне выніковых пераможцаў і ўрачыстае ўзнагароджанне будуць адбывацца падчас Пятага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, 2-4 кастрычніка 2015 г. у Коўне (Літва).