Шорт-ліст Прэміі Кангрэса па гісторыі за 2018 год
Шаноўнае спадарства!
Прапануем Вам азнаёміцца з шорт-лістом Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў катэгорыі «Гісторыя» за навуковыя публікацыі 2018 года.
Манаграфіі
Аляксандр Гужалоўскі. Чырвоны аловак: Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. У 2 кнігах. Кніга 2. 1943-1991 гг.– Мінск: А.М. Янушкевіч, 2018
Вольга Іванова. Прамоўленая гісторыя: ХХ стагоддзе ў памяці жыхароў беларускай вёскі. – Мінск: Зміцер Колас, 2018
Віталь Макарэвіч. Разбор шляхты ў беларускіх губернях Расійскай імперыі (канец ХVIII –XIX ст.). – Мінск: БДУ, 2018
Алесь Смалянчук. Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2018
Андрэй Чарнякевіч. БНР. Триумф побежденных. – Минск: А.Н.Янушкевич, 2018
Артыкулы
Вольга Волкава. Дэмаграфічныя змены на акупаванай тэрыторыі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 1
Яўген Глінскі. Фальсіфікацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім павеце Мінскай губерні ў канцы ХVІІІ — першай палове XІX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 5
Аляксандр Гужалоўскі. Пражская вясна» 1968 г. і беларускае савецкае грамадства // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 1
Дзяніс Лісейчыкаў, Ірына Бобер. «Варуючы и милуючы малъжонку мою законную веньчалъную…» Жыццё і смерць мітрапаліта-«дваяжэнца» Анісіфара Дзевачкі // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 5
Дзмітрый Матвейчык. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё істарыяграфіі паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі (1890–1905 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 5
Алесь Пагарэлы. Да праблемы выбару эвалюцыйнай парадыгмы сацыяльных змен Беларускай Хрысціянскай Дэмакратяй міжваеннага перыяду, “Białoruskie Zeszyty Historyczne», 2018, t. 50