Працоўныя матэрыялы
Пятага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Том 5, 2015
Тэрмін падачы матэрыялаў: 1 лютага 2016 года
Для аптымізацыі працы над вялікай колькасцю матэрыялаў, якія паступаюць па выніках Кангрэса, а таксама для павышэння бачнасці і ўплыву публікацый Арганізацыйным камітэтам Кангрэса была ўтворана сетка спецыялізаваных выданняў па розных галінах сацыяльных і гуманітарных дысцыплін. Такім чынам, перавага будзе аддавацца паўнавартасным артыкулам. Артыкулы можна будзе надрукаваць ў наступных профільных часопісах:
Acta Albaruthenica (Польшча) – філалогія, лінгвістыка, гісторыя (рэдакцыя чакае тэксты да 1 снежня).
Homo Historicus (Беларусь) – гісторыя, антрапалагічная і сацыяльная гісторыя
Палітычная сфера (Беларусь-Літва) – паліталогія, сацыялогія, міжнародныя адносіны, палітычная гісторыя
Białoruskie Zeszyty Historyczne (Польшча) – гісторыя, палітычныя навукі
Belarusian Political Science Review (Беларусь-Літва) – сацыяльна-палітычныя дысцыпліны і гісторыя 19-20 стст (матэрыялы прымаюцца толькі на англійскай мове).
Тэзісы выступаў могуць быць надрукаваныя ў Працоўных матэрыялах Кангрэса (Беларусь-Літва) – без абмежавання дысцыплін.
З патрабаваннямі і правіламі афармлення матэрыялаў можна азнаёміцца на сайце кангрэса: http://icbs.palityka.org/working-papers/pravily-2015/
Матэрыялы для публікацыі дасылайце, калі ласка, на адрас: [email protected]. У лісце пазначце выданне, у якім вы плануеце надрукаваць тэкст.