Скончылася рэгістрацыя выступоўцаў на V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна (Літва).
Нягледзячы на больш строгія патрабавані для ўдзельнікаў, цікавасць да Кангрэсу павялічваецца. Сёлета арганізацыйны камітэт атрымаў рэкордную колькасць анкет — больш за 640.
З іх 569 — ад патэнцыйных удзельнікаў з дакладамі з 20 краін свету. Таксама зарэгістраваліся больш за 70 гасцей, арганізатараў публічных мерапрыемстваў, прадстаўнікоў СМІ.
Рэгістрацыя гасцей і журналістаў працягваецца.
Заяўку для ўдзелу ў Кангрэса ў якасці госця можна падаць тут: https://palityka.wufoo.eu/forms/application-form-for-guests-and-others/
Рэгістрацыя прадстаўнікоў СМІ адбываецца тут: https://palityka.wufoo.eu/forms/application-form-for-media/