Прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2017-2018 гадах
Правілы і патрабаванні
Вылучэнне:
На конкурс можа быць вылучаная:
- Бакалаўрская праца (тэкст), абароненая ў беларускай ВНУ ці ЕГУ у 2016/2017 і 2017/2018 навучальных гадах па беларускай тэматыцы.
- Магістарская праца (тэкст), абароненая ў беларускай ВНУ ці ЕГУ у 2016/2017 і 2017/2018 навучальных гадах па беларускай тэматыцы.
- Творчая бакалаўрская, спецыяліста і магістарская праца (анімацыя, серыя плакатаў, паштовак, фатаграфій, дызайн кнігі, ілюстрацыі і пад.), абароненая ў беларускай ВНУ ці ЕГУ у 2016/2017 і 2017/2018 навучальных гадах у сферы дызайну (графічных i электронных медыя) і прысвечаная беларускай тэматыцы.
- Рашэнне пра тое, у якую намінацыю ўключаць выпускныя працы (тэксты) тых, хто мае дыплом спецыяліста, будзе прымаць Арганізацыйны камітэт Кангрэса.
- Да разгляду прымаюцца ўсе працы, тэма якіх прама ці ўскосна звязаная з Беларуссю. Усе памежныя выпадкі будуць вырашацца экспертнай радай прэміі.
- Тэксты могуць быць пададзеныя на конкурс аўтарамі. Пры гэтым аўтары павінны пазначыць: імя, прозвішча, месца абароны працы, год абароны працы, імя навуковага кіраўніка, поўную назву працы.
- Тэксты прымаюцца толькі ў электронным выглядзе.
Мова працы:
Да разгляду прымаюцца тэксты, напісаныя на беларускай і рускай мове.
Працэдура разгляду:
- Усе прапановы збіраюцца да 25 красавіка 2019 года.
- Да 1 жніўня эксперты разглядаюць тэксты і фармуюць кароткі спіс (4-5) найлепшых прац. Аўтары гэтых прац запрашаюцца на Кангрэс.
- Канчатковае падсумаванне вынікаў, аб’яўленне пераможцы і наданне прэміі праводзіцца на Восьмым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі 28 верасня 2019 г.
Асноўныя крытэрыі вызначэння лепшых прац:
- Арыгінальнасць тэматыкі, даследчага падыходу і саміх прац.
- Грунтоўнасць і значнасць праробленай працы.
- Самастойнасць аўтарства працы.