• Інстытут «Палітычная сфера»
  • Часопіс «Палітычная сфера»
  • Belarusian Political Science Review
  • Міжнародная PhD праграма
  • Канферэнцыі
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
  • Email
  • Facebook
  • Feedburner
  • YouTube
  • RSS
  • Беларуская
  • English
  • Галоўная
  • Пра Кангрэс
  • Арганізатары
  • Кангрэс у СМІ
  • Працоўныя матэрыялы
  • Прэмія Кангрэса
  • Кантакты
Search the site...
Главная » naviny » Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі — 2011
  • Кангрэс — 2019
    • Праграма
    • Абвесткі
    • Партнёры
  • Кангрэс — 2017
    • Абвесткі
  • Кангрэс — 2016
    • Праграма
    • Абвесткі
    • Партнёры
    • Прэмія Кангрэса
    • Фота
    • Збор працоўных матэрыялаў па выніках VI Кангрэса
  • Кангрэс 2011 — 2015
    • Кангрэс — 2015
      • Праграма
      • Абвесткі
      • СМІ пра V Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 5, 2016 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2014
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра IV Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 4, 2015 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2013
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра ІІІ Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 3, 2014 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2012
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра ІІ Кангрэс
      • Фота
      • Відэа
      • Том 2, 2013 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2011
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра І Кангрэс
      • Фота
      • Том 1, 2012. Працоўныя матэрыялы Кангрэса

Арганiзатары



Партнёры







Пры падтрымцы









Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі — 2011

0

English>>>

Галоўная акадэмічная падзея 2011 года – Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

(23-25 верасня 2011 года, Коўна, Літва)

Шаноўнае спадарства!

Рады паведаміць Вам пра заснаванне Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці як штогадовае публічнае мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячоў, студэнтаў і г. д.

Кангрэс ініцыяваны для інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама для спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету.

Кангрэс бачыцца месцам прэзентацыі вынікаў даследаванняў, а таксама вынікаў працы навукоўцаў і экспертаў на працягу года. Акрамя гэтага Кангрэс ствараецца для абмеркавання перспектыўных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў.

Кангрэс дазволіць правесці рэфлексію і сістэматызаваць вынікі працы даследчыкаў і экспертаў, а таксама заахвоціць практыку ўзаемнага супрацоўніцтва і камунікацыі.

Дысцыплінарны прыярытэт Кангрэса: палітычныя навукі, сацыялогія, гісторыя, інтэлектуальная гісторыя і гісторыя ідэй.

Праца Кангрэса будзе спалучаць традыцыйныя пасяджэнні спецыялістаў (у адмысловых секцыях) з супольнымі экспертнымі панэлямі і дыскусіямі па актуальным тэмам беларускай палітыкі, культуры, грамадства, рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва.

Папярэднія тэмы для міждысцыплінарных і публічных дыскусій: рэгіянальная палітыка ў рэгіёне (Цэнтральная і Усходняя Еўропа), месца ў ёй Беларусі; савецкае мінулае ў Беларусі і рэгіёне; ВКЛ як фактар сучаснай палітыкі і культуры; “беларуская мадэль развіцця”: досвед перыяду незалежнасці.

Мяркуецца, што ў Кангрэсе прыме ўдзел больш за 100 навукоўцаў і спецыялістаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны і іншых краін.

Кангрэс разлічаны на тры дні працы і мусіць прайсці 23-25 верасня 2011 года.

У межах Кангрэса плануецца правядзенне шэрагу дадатковых культурных і грамадскіх мерапрыемстваў (канцэрты, выставы, публічныя дыскусіі, прэзентацыі), што будзе спрыяць пашырэнню ўвагі да яго з боку СМІ і дазволіць павялічыць патэнцыйную аўдыторыю.

Асноўнымі працоўнымі мовамі Кангрэса з’яўляюцца: беларуская, англійская і літоўская (на гэтыя мовы будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад пленарных і сумесных пасяджэнняў). Дадатковай мовай камунікацыі з’яўляецца руская и польская. Дакладчыкі могуць прадстаўляць тэзісы і рабіць даклады на беларускай, англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах.

Дакладчыкі Кангрэса будуць мець магчымасць надрукаваць свае матэрыялы ў выглядзе тэзісаў, паведамленняў альбо асобных артыкулаў.

Program of the First International Congress of Belarusian Studies/Праграма Першага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

Тэзісы ўдзельнікаў Кангрэса:

Секцыя 1. Вялікае княства Літоўскае: факт і ідэя

Секцыя 2. Беларуская мадэль – падсумаванне двух дзесяцігоддзяў

Секцыя 3. Знешняя палітыка і рэгіянальнае ўзаемадзеянне

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць

Секцыя 5. Памяць і актуальнасць мінулага: Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа

Секцыя 6. Беларуская культура – стратэгіі ва ўмовах сучаснага грамадства

Секцыя 7. Сацыяльныя і медыя стратэгіі

Секцыя 8. Палітыка разнастайнасці ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе

________________________________________________________________________________________

 

15 ліпеня 2011 года завяршаецца прыём заявак на ўдзел у Першым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі.

На дадзены момант арганізатары ўжо атрымалі больш за 60 заявак ад даследчыкаў з розных краін свету: Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, Францыі, Чэхіі, ЗША, Японіі і іншых. Мяркуецца, што ў працы Кангрэсу прыме ўдзел больш за сто спецыялістаў.

Кангрэс прадугледжвае працу тэматычных секцый, а таксама актыўнасці ў форме публічных дыскусій. Акрамя гэтага запланавана культурная праграма, кірмаш беларускай друкаванай прадукцыі, выставы.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя беларускія навукоўцы, даследчыкі і эксперты незалежна ад дысцыпліны і месца асноўнай працы. Арганізатары кампенсуюць удзельнікам з Беларусі выдаткі на транспарт і пражыванне, а таксама аказваюць візавую падтрымку.

Для ўдзелу ў Кангрэсе да 15 ліпеня 2011 г. на адрас [email protected] неабходна даслаць: CV і тэзісы выступу да 400 словаў на беларускай, рускай ці ангельскай мове. Таксама ў лісце неабходна паведаміць ці патрабуецца візавая падтрымка.

Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю, арганізатараў і праграму Кангрэсу глядзіце на веб-старонцы www.icbs.lt. Праграма папярэдняя і будзе ўдакладняцца ў залежнасці ад канчатковага складу ўдзельнікаў.

З павагай,

Ад імя арганізатараў з беларускага і літоўскага боку,

 

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

 

Арганізатары і партнёры Кангрэсу: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь), Інстытут Вялікага княства Літоўскага(Літва), Міжнародны Кансорцыум “ЕўраБеларусь” (Беларусь), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь), Сайт экспертнай супольнасці “Наше мнение” (Беларусь), Агенцыя гуманітарных тэхналогій—Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Няўрадавая арганізацыя “Цэнтр усходняй палітыкі” (Літва), Еўрапейскі цэнтр па пытаннях меншасцяў (Германія),Часопіс “Arche”(Беларусь), праграма “Лятучы ўніверсітэт” (Беларусь).

(c) 2019 Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
  • ru
  • en

Многоязычный WordPress с WPML