• Інстытут «Палітычная сфера»
  • Часопіс «Палітычная сфера»
  • Belarusian Political Science Review
  • Міжнародная PhD праграма
  • Канферэнцыі
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
  • Email
  • Facebook
  • Feedburner
  • YouTube
  • RSS
  • Беларуская
  • English
  • Галоўная
  • Пра Кангрэс
  • Арганізатары
  • Кангрэс у СМІ
  • Працоўныя матэрыялы
  • Прэмія Кангрэса
  • Кантакты
Search the site...
Главная » naviny » Прыём заявак сканчаецца 15 ліпеня 2011 года
  • Кангрэс — 2019
    • Праграма
    • Абвесткі
    • Партнёры
  • Кангрэс — 2017
    • Абвесткі
  • Кангрэс — 2016
    • Праграма
    • Абвесткі
    • Партнёры
    • Прэмія Кангрэса
    • Фота
    • Збор працоўных матэрыялаў па выніках VI Кангрэса
  • Кангрэс 2011 — 2015
    • Кангрэс — 2015
      • Праграма
      • Абвесткі
      • СМІ пра V Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 5, 2016 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2014
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра IV Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 4, 2015 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2013
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра ІІІ Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 3, 2014 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2012
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра ІІ Кангрэс
      • Фота
      • Відэа
      • Том 2, 2013 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2011
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра І Кангрэс
      • Фота
      • Том 1, 2012. Працоўныя матэрыялы Кангрэса

Арганiзатары



Партнёры







Пры падтрымцы









Прыём заявак сканчаецца 15 ліпеня 2011 года

0

English>>>

Галоўная акадэмічная падзея 2011 года – Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

(23-25 верасня 2011 года, Коўна, Літва)

15 ліпеня 2011 года завяршаецца прыём заявак на ўдзел у Першым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі.

На дадзены момант арганізатары атрымалі больш за 60 заявак ад даследчыкаў з розных краін свету: Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, Францыі, Чэхіі, ЗША, Японіі і іншых. Мяркуецца, што ў працы Кангрэсу прыме ўдзел больш за сто спецыялістаў.

Кангрэс прадугледжвае працу тэматычных секцый, а таксама актыўнасці ў форме публічных дыскусій. Акрамя гэтага запланавана культурная праграма, кірмаш беларускай друкаванай прадукцыі, выставы.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя беларускія навукоўцы, даследчыкі і эксперты незалежна ад дысцыпліны і месца асноўнай працы. Арганізатары кампенсуюць удзельнікам з Беларусі выдаткі на транспарт і пражыванне, а таксама аказваюць візавую падтрымку.

Для ўдзелу ў Кангрэсе да 15 ліпеня 2011 г. на адрас [email protected] неабходна даслаць: CV і тэзісы выступу да 400 словаў на беларускай, рускай ці ангельскай мове. Таксама ў лісце неабходна паведаміць ці патрабуецца візавая падтрымка.

Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю, арганізатараў і праграму Кангрэсу глядзіце на веб-старонцы www.icbs.lt. Праграма папярэдняя і будзе ўдакладняцца ў залежнасці ад канчатковага складу ўдзельнікаў.

 

З павагай,

Ад імя арганізатараў з беларускага і літоўскага боку,

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Арганізатары і партнёры Кангрэсу: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва),Міжнародны Кансорцыум “ЕўраБеларусь” (Беларусь), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь), Сайт экспертнай супольнасці “Наше мнение” (Беларусь), Агенцыя гуманітарных тэхналогій (Беларусь), Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Няўрадавая арганізацыя “Цэнтр усходняй палітыкі” (Літва), Еўрапейскі цэнтр па пытаннях меншасцяў (Германія),Часопіс “Arche” (Беларусь), праграма “Лятучы ўніверсітэт” (Беларусь).

вынікі прыёма заявак
(c) 2019 Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
  • ru
  • en

Многоязычный WordPress с WPML