• Інстытут «Палітычная сфера»
  • Часопіс «Палітычная сфера»
  • Belarusian Political Science Review
  • Міжнародная PhD праграма
  • Канферэнцыі
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
  • Email
  • Facebook
  • Feedburner
  • YouTube
  • RSS
  • Беларуская
  • English
  • Галоўная
  • Пра Кангрэс
  • Арганізатары
  • Кангрэс у СМІ
  • Працоўныя матэрыялы
  • Прэмія Кангрэса
  • Кантакты
Search the site...
Главная » naviny » Галоўная акадэмічная падзея года: III Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі 11-13 кастрычніка 2013
  • Кангрэс — 2019
    • Праграма
    • Абвесткі
    • Партнёры
  • Кангрэс — 2017
    • Абвесткі
  • Кангрэс — 2016
    • Праграма
    • Абвесткі
    • Партнёры
    • Прэмія Кангрэса
    • Фота
    • Збор працоўных матэрыялаў па выніках VI Кангрэса
  • Кангрэс 2011 — 2015
    • Кангрэс — 2015
      • Праграма
      • Абвесткі
      • СМІ пра V Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 5, 2016 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2014
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра IV Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 4, 2015 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2013
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра ІІІ Кангрэс
      • Прэмія Кангрэса
      • Фота
      • Відэа
      • Том 3, 2014 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2012
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра ІІ Кангрэс
      • Фота
      • Відэа
      • Том 2, 2013 — Працоўныя матэрыялы Кангрэса
    • Кангрэс — 2011
      • Праграма
      • Абвесткі
      • Партнёры
      • СМІ пра І Кангрэс
      • Фота
      • Том 1, 2012. Працоўныя матэрыялы Кангрэса

Арганiзатары



Партнёры







Пры падтрымцы









Галоўная акадэмічная падзея года: III Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі 11-13 кастрычніка 2013

English>>>

Беларусь: паўночнае вымярэнне

Паважанае спадарства,

Кансорцыум беларускіх, літоўскіх і польскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў Трэцім Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 11-13 кастрычніка 2013 года ў Коўне, Літва.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля трохсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай, Усходняй і Паўночнай Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя гэтага, у межах Кангрэса плануецца абмеркаванне праблем рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій.

Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю, арганізатараў і партнёраў можна знайсці на вэб-сайце Кангрэса: www.icbs.lt.

Асноўнымі працоўнымі мовамі Кангрэса з’яўляюцца: беларуская, англійская (на гэтыя мовы будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад пленарных і сумесных пасяджэнняў). Дадатковымі мовамі камунікацыі з’яўляюцца: руская, польская і літоўская. Дакладчыкі могуць прадстаўляць тэзісы і рабіць даклады на беларускай, англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах.

Удзельнікі Кангрэса будуць мець магчымасць надрукаваць матэрыялы сваіх выступаў у выглядзе тэзісаў альбо асобных артыкулаў.

 

Для ўдзелу ў Кангрэсе неабходна запоўніць онлайн-форму

 

Усе дадатковыя пытанні і інфармацыю дасылайце, калі ласка, на адрас: [email protected].

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 10 чэрвеня 2013 года.

(c) 2019 Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
  • ru
  • en

Многоязычный WordPress с WPML