З 21 сакавіка 2017 года адкрыта рэгістрацыя на VIІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (15-17 верасня 2017 года, Варшава) для індывідуальных удзельнікаў.
Для ўдзелу ў Кангрэсе неабходна запоўніць анлайн-форму:
Форма для ўдзельнікаў з дакладам
Форма для гасцей і арганізатараў публічных мерапрыемстваў
Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягнецца да 10 мая 2017 года. Госці і медыя могуць рэгістравацца да 8 верасня пры ўмове, што маюць візу.