Прэмія Кангрэса за лепшую навуковую публікацыю – 2020
Правілы і патрабаванні
Вылучэнне:
1.Не існуе ніякіх спецыяльных абмежаванняў для вылучэння тэкста на прэмію. Тэкст можа быць пададзены любой асобай незалежна ад статуса, а таксама самім аўтарам тэкста. 2.Тэксты не могуць быць пададзеныя ананімна. Пры прадстаўленні матэрыялаў асоба, якая іх падае, мусіць пазначыць: а) імя б) прозвішча с) месца працы. Гэтая інфармацыя канфідэнцыяльная і не будзе распаўсюджвацца.
Патрабаванні да тэкста:
1.Да разгляду прымаюцца тэксты надрукаваныя ў 2019 годзе. Таксама прымаюцца тэксты, надрукаваныя ў 2018 годзе, калі яны раней не намінаваліся на прэмію Кангрэса. Па гуманітарных навуках разглядаюцца тэксты, апублікаваныя ў 2018 і 2019 гадах.
2.Тэкст мусіць мець навуковы характар. Гэта значыць, што ён мусіць быць надрукаваны ў навуковых выданнях, мець адпаведны навуковы апарат, для манаграфій – мець рэцэнзентаў, ці быць надрукаваным ў акадэмічным выдавецтве.
3.Тым не менш, фармальныя крытэры не з’яўляюцца абавязковымі і на разгляд могуць быць пададзеныя іншыя публікацыі (асабліва ў катэгорыі гуманітарныя навукі).
4.Усе спрэчныя і памежныя пытанні аднясення публікацыі да навуковай вырашаюцца экспертамі.
Памер тэксту:
- Памер тэкста павінен быць не меншым за 20 тысяч знакаў. Гэта можа быць навуковы артыкул, манаграфія, іншая акадэмічная форма прэзентацыі вынікаў даследаванняў (working papers і г.д.). Тэксты разлядаюцца ў двух намінацыях: манаграфіі і артыкулы. Аўтарства:
- Тэкст мусіць быць напісаны адным ці двума аўтарамі. Тэксты, напісаныя ў суаўтарстве, ці калектыўныя манаграфіі прымаюцца да разгляду, калі можа быць відавочна вызначаная асоба кіраўніка даследавання, акадэмічнага лідара і г.д. Усе спрэчныя і памежныя пытанні вырашаюцца камісіяй Арганізацыйнага камітэта Кангрэса.
- Прэмія заснаваная для беларускіх даследчыкаў, таму аўтарамі намінаванага тэксту могуць быць аўтары, якія працуюць у Беларусі, маюць беларускае паходжанне ці выразна звязаныя з акадэмічнай дзейнасцю у Беларусі. Спрэчныя пытанні вырашаюцца камісіяй Арганізацыйнага камітэту Кангрэса.
Мова публікацый:
Да разгляду прымаюцца тэксты, надрукаваныя на беларускай, рускай і англійскай мовах. Публікацыі на іншых мовах прымаюцца да разгляду толькі ў тым выпадку, калі гэтая мова прымальная для вызначанага кола экспертаў.
Працэдуры падачы (неабходныя матэрыялы і інфармацыя):
- Для намінавання тэкста, калі ласка, напішыце ліст на адрас [email protected]
- Пазначце а) імя б) прозвішча с) месца працы.
- Пазначце поўнае бібліяграфічнае апісанне тэкста (аўтар, назва, месца і год выдання, нумар (для перыядычных выданняў), колькасць старонак.
- Падайце спасылку на тэкст (калі ён ёсць у вольным доступе) ці прадстаўце электронную версію тэкста.
- Калі публікацыя адсутнічае ў электронным доступе, то неабходна даслаць прынамсі адну друкаваную копію выдання поштай. Паштовы адрас будзе паведамлены пры запыце. Дасланыя матэрыялы назад не вяртаюцца.
Працэдура разгляду:
- Усе прапановы збіраюцца да 15 траўня 2020 года.
- Да 1 чэрвеня камісія Арганізацыйнага камітэта правярае прапановы на адпаведнасць фармальным патрабаванням і публікуе спіс, які накіроўваецца экспертам.
- Да 1 жніўня эксперты разглядаюць публікацыі і фармуюць кароткі спіс лідараў (асобна сярод манаграфій і сярод артыкулаў).