Lietuvių>>>
Шаноўнае спадарства!
Прапануем Вам азнаёміцца з шорт-лістом Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў катэгорыі «Гуманітарныя навукі» (прэмія імя Зоры Кіпель).
Манаграфіі:
Ларыса Доўнар. Кніжная справа ў Мінску (канец XVIII — пачатак XX стагоддзя). Мінск: БДУКіМ, 2016.
Андрэй Масквін. Беларускі тэатр 1920-30- х: адабраная памяць. Мінск: выдавецтвa «ЛогвінаЎ», 2016.
Анжэла Мельнікава. Нацыянальна-светапоглядныя каардынаты беларускай літаратуры першай трэці ХХ стагоддзя. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2016.
Валерый Назараў. Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст у творчасці пісьменніка. — Мінск : Беларуская навука, 2016.
Пётра Рудкоўскі. Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы // ARCHE. 2016. № 4. С. 5-135.
Міхась Тычына. Народ і вайна. — Мінск: Беларуская навука, 2015.
Артыкулы:
Ірына Бурдзялёва. Трансфармацыя сядзібнага топасу ў літаратуры Беларусі XVIII–XIX стагоддзяў // Acta Albaruthenica. ― 2016. ― T. 16. ― С. 35–46.
Дзяніс Кандакоў. Год паміж Парыжам і Страсбургам (З дзённіка барскай канфедэраткі княгіні Тэафіліі Сапегі) // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 7. – Мінск: Лімарыус, 2016. – С. 6–10; Княгіня Тэафілія з Ябланоўскіх Сапега. Фрагменты дзённіка за 1774 год / Т. Сапега; пераклад з французскай і польскай і каментарый Дз. Кандакова // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 7. – Мінск: Лімарыус, 2016. – С. 11–60.
Ганна Міхальчук. Новы спіс агульнадзяржаўнага летапісання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і яго суадносіны з “Хронікай Быхаўца” // Białoruskie Zeszyty Historyczne = Беларускі гістарычны зборнік. – Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2016. – № 45. – С. 190−225
Юрась Пацюпа, Вячаслаў Мартысюк. Праўда дзесьці побач. Пра атрыбуцыю і фалькларызацыю / Юры Пацюпа, Вячаслаў Мартысюк // Дзеяслоў. — 2015. — № 3 (76). — С. 258–282; № 4 (77) — С. 246–261 (Заканчэнне).
Пётра Садоўскі. Перакладчыцкі Алімп без рэдактара // // ARCHE. 2016. № 4. С. 136-191.
Людміла Хмяльніцкая. Невядомыя старонкі жыццяпісу Аляксандра Рыпінскага // Acta Albaruthenica. 2015, t. 15, s. 69–84.
Вызначэнне пераможцы адбудзецца 16 верасня ў Варшаве, падчас Сёмага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.
Прэмія надаецца пры фінансавай падтрымцы сям’і Кіпель (ЗША).