Шаноўнае спадарства!
Хоць Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі па ўсім зразумелым прычынах у гэтым годзе не адбыўся, узнагароджанне Прэміі Кангрэса за лепшыя навуковыя публікацыі мінулага года ўсё роўна адбудзецца. Абвешчанне пераможцаў запланаванае ў анлайн-фармаце на 17 снежня, пра дэталі будзе паведамлена дадаткова.
Пакуль што мы радыя абвесціць шорт-лісты ў двух намінацыях: па гісторыі і гуманітарных навуках.
ГІСТОРЫЯ
Манаграфіі
Ірына Ганецкая. Глускі замак у святле археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц. Мінск: Беларуская навука, 2018.
Вольга Іванова. Ліпляны. Біяграфія і штодзённасць беларускай вёскі. – Мінск: Галіяфы, 2019.
Віталій Карнялюк. Міграцыя беларускага насельніцтва, выкліканая Першай сусветнай вайной. – Гродна: ГрДУ, 2019. – 329 с.
Марат Клімаў. Археалагічны комплекс Лучна-1 у акрузе Полацка (XI–XVI стст.). – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 567 с.
Аляксей Мартынюк. До Герберштейна: Австрия и Восточная Европа в системе персональных связей и культурных контактов (XIII – начало XVI века). – Москва: Квадрига, 2019. — 560 с.
Іван Трацяк. Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным працэсе першай паловы ХХ стагоддзя. Частка 1. Арганізацыя беларускага душпастэрства ва ўмовах канфесійна-нацыянальнай палітыкі 1913-1939 гг. Гродна, 2019. – 323 с.
Артыкулы
Юры Грыбоўскі. Удзел беларусaў у парламенцкіх выбарах у Латвіі (1922–1931) // БГА. 2018 (выданне 2019). Том 25, сш. 1-2, с. 135-172.
Аляксандр Гужалоўскі. Жыхары БССР ва ўмовах культа Сталіна ў 1930-я – пачатку 1940-х гг.: “праведнікі”, “багаборцы” і маўклівая большасць // Homo Historicus. 2019. Гадавік антрапалагічнай гісторыі. Вільня, 2019, с. 244-263.
Раіса Зянюк. Рэалізацыя пастаноў ІІ Ватыканскага сабора ў Беларусі (па матэрыялах справаздач Савета па справах рэлігійных культаў) // Збожжа. 2019. №1 . С. 187-220.
Новікаў Сяргей. Ліквідацыя слядоў масавых нацысцкіх злачынстваў у Беларусі ў 1943—1944 гг.: да пытання аб дзейнасці «зондэркаманды 1005-Цэнтр» // Беларускі гістарычны часопіс. 2019. № 5. С. 3–13.
Андрэй Радаман. Сістэматызацыя права ВКЛ і пытанне паправы Трэцяга статута ВКЛ на сойміках Новагародскага ваяводства ў 1587—1632 гг. // Журн. БГУ. История. 2018. № 2. С. 21–31.
ГУМАНІТАРНЫЯ НАВУКІ
Манаграфіі:
Зміцер Дрозд. Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча: [да 210-годдзя беларускага класіка]. Вільнюс : Беларускі дакументацыйны цэнтр, 2018. – 547 с.
Святлана Калядка. Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 350 с.
Андрэй Масквін. Literatury białoruskiej rodowody niepokorne. Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2019. 238 str.
Юры Пацюпа. Беларускія вершы Яна Баршчэўскага: праблемы рэканструкцыі, атрыбуцыі і эдыцыі. Мінск: Беларуская навука, 2019. — 136 с.
Людміла Сінькова. Беларуская звышлітаратура, Мінск : Кнігазбор, 2019, 224 с.
Артыкулы:
Алесь Бразгуноў. Аўтарская самасвядомасць у хроніцы “Пра пачаткі…” (1578) Мацея Стрыйкоўскага. Studia Polonica: да юбілею прафесара Святланы Піліпаўны Мусіенка: зборнік артыкулаў / пад нав. рэд. А.У.Бразгунова і М.М.Хмяльніцкага. Мінск: Кнігазбор, 2019. –С. 39–49.
Кавалёў Сяргей. Прарок – блазен – легенда: аўтарская траекторыя Анатоля Сыса. Дзеяслоў. 2019, №4 (101). С. 170-182.
Алена Лепішава. Беларуская эксперыментальная драматургія канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя: пакаленне “нетутэйшых” . Acta Albaruthenica. T. 19. Warszawa, 2019. С. 101–112.
Іван Новік. The Birth of Individuality from the Spirit of Belarusianness: the Life. Trajectories, Conceptual and Emotional Matrices of the Belarusian. Intellectual in the Novel by Viktar Vaĺtar Born Under Saturn. Studia Białorutenistyczne, dec. 2019., v. 13, p. 209-247.
Надзея Чукічова, Інтрыга дзеяння і інтрыга слова: ТРАЛЯЛЁНАЧКА як аўтарскі эксперымент, Acta Albarutheniсa, 2018, t. 18, s. 101-116.
У бліжэйшы час будзе абвешчаны і шорт-ліст па сацыяльна-палітычных навуках, а таксама паведамім падрабязней, як падлучыцца да анлайн-трансляцыі абвешчання пераможцаў.