Сёмы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Seventh International Congress of Belarusian Studies 15-17.09.2017 Варшава, Польшча Warsaw, Poland Поўная праграма Кангрэса / Full programme of the Congress Агульная праграма / General programme Пленарная дыскусія / Plenary discussion Расклад секцый і панэляў / Sections and panels Праграма прэзентацый і круглых сталоў / Presentations and Round Tables Programme Спіс секцый […]
Лагістыка VІІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Шаноўнае спадарства! Прадстаўляем вашай увазе лагістыку па Варшаве. На мапе і ў тлумачэннях да яе вы знойдзеце пазначэнні месцаў пражывання, будынкаў, дзе будуць адбывацца паседжанні пленараў і секцый, а таксама шляхі камунікацыі паміж імі. Лагістыка па Варшаве (pdf). Мапа ўваходу ў Палац навукі і культуры:
Працягваецца рэгістрацыя гасцей на Кангрэс-2017
Працягваецца рэгістрацыя гасцей на Сёмы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 15–17 верасня 2017 года ў Варшаве (Польшча). Усе жадаючыя наведаць кангрэс у якасці вольных слухачоў могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Пачынаецца рэгістрацыя гасцей і арганізатараў публічных мерапрыемстваў на VIІ Кангрэс
![](https://icbs.palityka.org/wp-content/uploads/2017/05/14600910_1340504379307258_5955289600086965607_n-150x100.jpg)
Радыя паведаміць, што з 18 траўня адкрытая рэгістрацыя для гасцей і арганізатараў публічных мерапрыемстваў на Сёмы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 15–17 верасня 2017 года ў Варшаве (Польшча). Рэгістрацыя працягнецца да 1 ліпеня 2017 года. Госці і арганізатары публічных мерапрыемстваў могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Створана Прэмія Кангрэса за лепшую студэнцкую працу
![](https://icbs.palityka.org/wp-content/uploads/2017/03/icbs-logo-123x100.png)
Прэмія за лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2015-2016 гадах Прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя студэнцкія працы, заснаваная пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту і Беларускага калегіума. Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Беларускі калегіум абвяшчае конкурс на лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2014/2015 і 2015/2016 па беларускай тэматыцы. Прэмія мае на […]
Прэмія за лепшую студэнцкую працу (правілы і патрабаванні)
Прэмія за лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2015-2016 гадах Прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя студэнцкія працы, заснаваная пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту і Беларускага калегіума. Правілы і патрабаванні Вылучэнне: На конкурс можа быць вылучана: Бакалаўрская праца ці праца (тэкст), абароненая ў беларускай ВНУ ці ЕГУ ў 2014/2015 і 2015/2016 навучальных годах па […]
Заснаванне Прэміі Кангрэса за найлепшую нямецкамоўную манаграфію на беларускую тэматыку
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае пра заснаванне чарговай ганаровай Прэміі за найлепшую манаграфію на беларускую тэматыку – на гэты раз для нямецкамоўных аўтараў. У 2015 годзе надавалася ганаровая прэмія за англамоўную манаграфію (яе атрымала Маргарыта Бальмацэда), у 2016 годзе – за найлепшую польскамоўную манаграфію (узнагароджана Анна Энгелькінг). Падсумаванне вынікаў конкурса сярод нямецкамоўных манаграфій […]
Адкрыта рэгістрацыя на VII Кангрэс (да 10.05.2017)
![](https://icbs.palityka.org/wp-content/uploads/2016/03/REgistracijos-pav-150x100.png)
З 21 сакавіка 2017 года адкрыта рэгістрацыя на VIІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (15-17 верасня 2017 года, Варшава) для індывідуальных удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягнецца да 10 мая 2017 года.
Збор намінацый для Прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі—2017 (да 10.03.2017)
![](https://icbs.palityka.org/wp-content/uploads/2016/10/DSC_2902-150x100.jpg)
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра чарговы збор намінацый для Прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, якія былі надрукаваныя ў 2015-2016 гадах.
Збор заявак на секцыі (панэлі) VII-ага Кангрэса да 10 сакавіка 2017
![](https://icbs.palityka.org/wp-content/uploads/2017/01/DSC_2779-150x100.jpg)
Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый (панэляў) у межах VII-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс адбудзецца 15–17 верасня 2017 года ў Варшаве (Польшча).