Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае пра заснаванне чарговай ганаровай Прэміі за найлепшую манаграфію на беларускую тэматыку – на гэты раз для нямецкамоўных аўтараў. У 2015 годзе надавалася ганаровая прэмія за англамоўную манаграфію (яе атрымала Маргарыта Бальмацэда), у 2016 годзе – за найлепшую польскамоўную манаграфію (узнагароджана Анна Энгелькінг). Падсумаванне вынікаў конкурса сярод нямецкамоўных манаграфій […]
Адкрыта рэгістрацыя на VII Кангрэс (да 10.05.2017)

З 21 сакавіка 2017 года адкрыта рэгістрацыя на VIІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (15-17 верасня 2017 года, Варшава) для індывідуальных удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягнецца да 10 мая 2017 года.
Збор намінацый для Прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі—2017 (да 10.03.2017)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра чарговы збор намінацый для Прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, якія былі надрукаваныя ў 2015-2016 гадах.
Збор заявак на секцыі (панэлі) VII-ага Кангрэса да 10 сакавіка 2017

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый (панэляў) у межах VII-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс адбудзецца 15–17 верасня 2017 года ў Варшаве (Польшча).
7-ы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 15-17 верасня 2017

Абвешчаны даты і месца правядзення Сёмага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Галоўная беларуская акадэмічная падзея адбудзецца 15-17 верасня 2017 года ў Варшаве.
Фотаздымкі VI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

7-9 кастрычніка 2016 года ў Коўна (Літва) адбыўся Шосты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які сабраў больш за 500 выступоўцаў і гасцей.
Працоўныя матэрыялы Шостага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (да 15.12.2016)

Працоўныя матэрыялы Шостага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. — Том 6, 2017.
Тэрмін падачы матэрыялаў: 15 снежня 2016 года
Закрыццё 6-га Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

7-9 кастрычніка 2016 года ў Коўна (Літва) адбыўся Шосты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Які сёлета сабраў каля 550 удзельнікаў і гасцей з больш чым 20 краін свету.
Вызначаны пераможцы Прэміі Кангрэса за лепшую навуковую публікацыю – 2015

8 кастрычніка 2016 года на Шостым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне Прэміі Кангрэса за лепшую навуковую публікацыю ў 2015 годзе.
Працоўныя матэрыялы Пятага Міжнароднага Кангрэса

Выйшлі працоўныя матэрыялы Пятага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які адбываўся 2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна (Літва) і сабраў 399 навукоўцаў з 19 краін. Мы радыя прадставіць вашай увазе змест і тэксты выдання.